Знайсці
02.02.2023 / 11:02РусŁacБел

У Мінску адмянілі афіцыйнае адкрыццё рок-клуба TNT

Увечары 1 лютага ў сацыяльных сетках мінскага рок-клуб TNT зʼявілася абʼява аб тым, што афіцыйнае адкрыццё, якое павінна было адбыцца 3 лютага а 17:00, мяняе фармат, на што звярнуў увагу Citydog.

 

«Па незалежных ад нас прычынах, мы вымушаныя скарэктаваць планы на гэтыя выхадныя. Мы адчыняем свае дзверы ў пятніцу ў 17:00 і будзем пакуль працаваць у рэжыме паба да 23:00 штодня. На жаль, выступы гуртоў мы пераносім на нявызначаны момант, але вы ўсё роўна зможаце добра пабавіць час у любімых сценах, пазнаёміцца ​​з нашай камандай, нацешыцца напоямі і ежай», — напісана ў сацсетках установы.

Першапачаткова адкрыццё мелася адбыцца з удзелам некалькіх музычных калектываў, якія планавалі выступаць з 21:00.

Рок-клуб TNT адкрыўся ў ліпені 2012 года на Рэвалюцыйнай, 9 у Мінску і пазіцыянаваў сябе не толькі як рок-клуб і кавярня, але яшчэ і як музей рок-культуры, дзе можна было ўбачыць медыятары, адзенне рок-зорак, плакаты і вініл, гітары знакамітых музыкаў.

Увесну 2022 года прадстаўнікі ўстановы дзяліліся ў інтэрвʼю «Нашай Ніве», што пасля эпідэміі каранавіруса (тады клуб увогуле зачыніўся) і з пачаткам вайны ва Украіне ўстанова перажывае адзін з самых складаных перыядаў.

Праз 10 гадоў пасля адкрыцця — у ліпені 2022 года — рок-бар TNT абвясціў пра сыход на вакацыі.

Што адбылося?

Магчыма, справа ў новым заканадаўстве аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, якое многія клубы паставіла ў цяжкае становішча.

Згодна з Законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», цяпер любая вечарынка ад 1000 чалавек можа быць прыраўнаная да «сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання» — адпаведна, неабходна кожны раз атрымліваць дазвол на яе правядзенне ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе, за 15 дзён.

Чытайце таксама:

«Глабальнае пацяпленне ідзе дастаткова хутка». Экспертка — пра тое, што адбываецца з кліматам і ці гатовая Беларусь да глабальнага пацяплення

Ресторан грузинской кухни, неаполитанская пицца и стендап-бар. Вот какие заведения открылись (и закрылись) в Минске в январе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930