Знайсці
02.02.2023 / 16:291РусŁacБел

Новы фенікс: навукоўцы блізкія да таго, каб уваскрэсіць вымерлы від птушак

Сімвал вымірання жывёл — дадо, дзіўнаватая птушка, што жыла на востраве Маўрыкій да канца 17 стагоддзя і цалкам знікла. Ëсць усе шанцы, што хутка дадо, нібыта міфалагічная птушка фенікс, вернецца ў наш свет.

Стэнд, прысвечаны дадо, у музеі прыродазнаўчай гісторыі Оксфардскага ўніверсітэта. Крыніца: commons.wikimedia.org

Калі на Маўрыкій прыбылі маракі, яны прывезлі з сабой новых жывёл накшталт пацукоў і новыя звычаі, у тым ліку паляванне. Пад уплывам гэтых фактараў дадо, якія не ведалі, што людзей трэба асцерагацца, вымерлі за некалькі дзесяцігоддзяў, піша CNN.

Цяпер група навукоўцаў жадае ўваскрэсіць маўрыкійскага дронта (гэта іншая назва птушкі). Іх амбітны праект уключае ў сябе дасягненні па секвенаванні старажытнага ДНК, рэдагаванні генаў і сінтэтычнай біялогіі. Вучоныя спадзяваюцца, што праект адкрые новыя метады абароны птушак ад вымірання — важнай праблемы нашага часу.

Адна з удзельніц ініцыятывы, прафесарка Бэт Шапіра з амерыканскага стартапа Colossal Biosciences, расказвае, што ўжо здзейсніла першы прынцыповы крок у праекце: яна цалкам секвенавала геном дадо на аснове генетычнага матэрыялу, здабытага з рэшткаў дадо ў Даніі.

Наступны крок — параўнаць атрыманую генетычную інфармацыю з геномам найбліжэйшых «сваякоў» маўрыкійскага дронта з сямейства галубіных. Размова пра сучаснага нікабарскага голуба ці вымерлага радрыгескага дронта, гіганцкага голуба, што не ўмеў лятаць і жыў на востраве недалёка ад Маўрыкія. Дзякуючы гэтаму навукоўцы спадзяваюцца зразумець, якія мутацыі ў геноме робяць дадо менавіта гэтым відам.

Але ж трэці крок будзе нашмат больш складаным. Навукоўцам трэба будзе выкарыстаць ДНК вымерлай птушкі, каб запраграмаваць клеткі жывога «сваяка» маўрыкійскага дронта. Нават калі ўсё ўдасца, вучоныя створаць не дакладную копію птушкі, што жыла 400 гадоў таму, а змененую гібрыдную форму.

З іншага боку, удасканальванне метадаў сінтэтычнай біялогіі можа мець вялікія наступствы для захавання іншых птушак ад вымірання. Бо дзякуючы гэтым метадам вучоныя, мусіць, змогуць перамяшчаць паміж птушкамі тыя ці іншыя генетычныя прыкметы, што дазволіць абараняць іх ад змен клімату і скарачэння звыклага асяроддзя рассялення.

Фізікі назвалі месца ў памяшканні, дзе найлепш хавацца ад ударнай хвалі пры ядзерным выбуху

«Марскі кракадзіл», знойдзены на ўзбярэжжы Брытаніі, — самы старажытны прадстаўнік віду. Ён існаваў 185 млн гадоў таму

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.02.2023
Aha, hliadzicie, kab nie atrymalasia, jak zaūždy. Padrascie "ptusačka", jakoj nichto nie čakaū, i atrymajecca vynik, jak u "Rokavych jajkach". :))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера