Знайсці
02.02.2023 / 14:234РусŁacБел

МЗС Украіны заклікала перадаць Міхаіла Саакашвілі Кіеву

МЗС Украіны выпусціла заяву з пратэстам супраць негуманнага абыходжання з экс-прэзідэнтам Грузіі, грамадзянінам Украіны Міхаілам Саакашвілі. Ведамства запатрабавала неадкладна «спыніць здзекі» з палітыка і перадаць яго Кіеву.

 Кадр з відэа

У заяве гаворыцца, што грузінскія ўлады «у найгоршых традыцыях НКВД СССР» прымяняюць да Саакашвілі псіхалагічны і фізічны гвалт, адмаўляюць яму ў тэрмінова неабходнай медыцынскай дапамозе, свядома ствараючы непасрэдную пагрозу яго жыццю. 

Як адзначае МЗС Украіны, «грубае парушэнне правоў чалавека ў дачыненні да ўкраінскага грамадзяніна ідзе насуперак задэклараванаму Тбілісі курсу на здабыццё сяброўства ў ЕС» і «сведчыць аб згортванні дэмакратыі ў Грузіі».

1 лютага Саакашвілі выступіў дыстанцыйна на пасяджэнні суда, фатаграфіі з якога апублікаваў грузінскі тэлеканал «Мтавары». На іх палітык выглядае жахліва. Прэзідэнт Украіны Зяленскі заявіў, што ўрад Грузіі забівае Саакашвілі і назваў абыходжанне з ім штодзённым катаваннем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
0
2
мясцовы2/адказаць/
02.02.2023
Тут адзін вядомы блогер прапануе 20 лютага зноў падключыцца да акцый каля грузінскіх амбасадаў з патрабаваннем вызваліць Саакашвілі або перавесьці яго на лячэнне ў еўрапейскую клініку. Трэба беларусам замежжа таксама падключыцца да гэтай акцыі.
1
Прошлое не воротишь/адказаць/
02.02.2023
Верховный суд Украины оставил без удовлетворения кассационную жалобу экс-президента Грузии и экс-главы Одесской облгосадминистрации Михаила Саакашвили. Он подал иск с требованием признать незаконным выдворение его в Польшу
0
Абое рабое/адказаць/
02.02.2023
Саакашвілі і Іванішвілі гэта два бакі аднаго медалю. Ва ўладзе вядуць сабе аднолькава, нездарма разам пачыналі. Адзін па дахам больш любіць скакаць і мяжы прарываць, іншы з Расіей адносіны адбудоўвае, ва ўмовах акупацыі часткі Грузіі. І апазіцыю прэсаваць абодва любяць ва ўладзе, зразумела да нашага далёка, але ж...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930