Знайсці
03.02.2023 / 13:183РусŁacБел

На Камароўцы з’явіліся першыя цюльпаны. Колькі яны каштуюць?

Галоўны індыкатар хуткага наступлення вясны — пачатак продажу цюльпанаў. Кветкі ўжо з’явіліся на мінскім Камароўскім рынку, пра што паведамляе яго інстаграм-акаўнт.

Фота: інстаграм komarovka.by

Нягледзячы на тое, што да 8 Сакавіка яшчэ далёка, цюльпаны чакаюць сваіх пакупнікоў напярэдадні іншага свята — Дня ўсіх закаханых. У продажы з’явіліся букеты розных колераў: крэмавага, зялёнага, ружовага, жоўтага, белага і чырвонага. 

Цана за адзін цюльпан на Камароўцы — ад трох да пяці рублёў. 

Акрамя таго, на рынку ўжо можна купіць гартэнзіі, нарцысы, ранункулусы і гіяцынты ў гаршках — для высадкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
міліон-міліон-міліон алых поз.../адказаць
03.02.2023
ад трох да пяці рублёў за цюльпан
ахрэнець. колькі ж каштавалі букеты для ярмошынай? качанава пэўна разыралася ,,бедная
03.02.2023
Liubliu ciuļpany. Samaja pryhožaja kvietka, z viasnovych kvietak.
1
Пфффф/адказаць
03.02.2023
Бл... больш актуальнай навіны ў нашай ніўкі няма?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930