Знайсці
03.02.2023 / 17:421РусŁacБел

Для жыхароў прызначаных пад знос прыватных дамоў у Мінску будуць адразу будаваць жыллё ў тым жа раёне

У Мінску плануюць спачатку будаваць дамы для таго, каб перасяліць людзей, а толькі потым ачышчаць запланаваныя плошчы, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальніца ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алена Лукашэвіч.

«Каб мець магчымасць будаваць новыя кварталы і не ўшчамляць у правах грамадзян, якія ў большасці сваёй хочуць застацца ў тым жа самым раёне, Мінгарвыканкам прыняў рашэнне ў першую чаргу пры засваенні кварталаў узводзіць дамы на тых месцах, дзе мяркуецца знос», — заявіла яна.

Закране гэта перш за ўсё дамы ў мікрараёне Лошыца, на Лагойскам тракце і вуліцах Валгаградскай, Сярова, Розы Люксембург, Сталетава і Філімонава.

«У першую чаргу будуць узводзіцца дамы, куды пераселяцца людзі, а далей — ачышчацца пляцоўкі», — паабяцала Лукашэвіч.

Чытайце таксама:

У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Мінску — 179 тысяч сем'яў

У 2022 годзе ў Мінску набылі рэкордную колькасць кватэр

Стала вядома, якія дамы з'явяцца на месцы так і не дабудаванага ГЦ «Гулівер»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Джэк/адказаць/
04.02.2023
Добрыя якія людзі у Мінгарвыканкаме! А з якіх такіх грошай забудоўшчык паставіць гэтыя дамы? Тым больш - прыгодныя для засялення адразу, а не з кватэрамі "под отделку"? :) І яшчэ тым больш, што у старым доме з 16-ю кватэрамі прапісаны 48 сямей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930