Знайсці
03.02.2023 / 23:002РусŁacБел

Польскія памежнікі: Праваднікі нелегальных мігрантаў часта вучацца ў беларускіх ВНУ

Прэс-служба Польскай памежнай варты паведамляе, што за апошні тыдзень польскія памежнікі затрымалі сем праваднікоў мігрантаў. А на падставе інфармацыі, атрыманай ад іх і іншых затрыманых, можна скласці іх прыблізны калектыўны партрэт.

Фота: Straż Graniczna

Паводле польскіх памежнікаў, праваднікі мігрантаў вярбуюцца сярод маладых іншаземцаў, якія легальна жывуць у Беларусі. Часта яны студэнты беларускіх ВНУ і прыязджаюць з Ірака, Турцыі ці былых постсавецкіх рэспублік.

Ім прапануюць высокія і нібыта лёгкія заробкі, а калі яны на тое пагаджаюцца, то праходзяць своеасаблівую падрыхтоўку, каб ведаць, як перасоўвацца ў полі, усталёўваць кантакт з кур'ерам, размаўляць з мігрантамі, у выпадку затрымання — з польскімі службамі, а таксама як хутка вярнуцца ў Беларусь.

На мінулым тыдні супрацоўнікі Падляшскага аддзела памежнай варты затрымалі семярых такіх праваднікоў. Спачатку мужчыны заявілі, што яны самі іншаземцы з Сірыі і Ірака, аднак пры расследаванні высветлілася, што насамрэч яны грамадзяне Турцыі, Ірана, Туркменістана і Азербайджана.

Усё гэта, на думку польскіх памежнікаў, яшчэ раз пацвярджае, «што ўсё незаконнае перасячэнне польска-беларускай мяжы штучна выкліканае і кантралюецца беларускімі службамі ды злачыннымі групамі, якія з імі супрацоўнічаюць».

Яны расцэньваюць гэту дзейнасць як надзвычай прыбытковы бізнэс, на якім добра зарабляюць як беларускія спецслужбы, так і выканаўцы. Так, чалавек, які праводзіў замежнікаў праз польска-беларускую мяжу, павінен быў за выкананае заданне атрымаць 2,5 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі знялі групу мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу

Польскія памежнікі апублікавалі новае відэа, на якім беларускія вайскоўцы дапамагаюць мігрантам пераходзіць мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19
04.02.2023
Торговля людьми да. Режим он такой.
04.02.2023
Сорамна, хлопцы! А яшчэ камсамольцы ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930