Знайсці
04.02.2023 / 16:07РусŁacБел

Беларускі фонд спартовай салідарнасці накіраваў у МАК заяву супраць допуску праўладных спартоўцаў на Алімпіяду

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і больш за 50 тытулаваных спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту падпісалі зварот у Міжнародны алімпійскі камітэт з нагоды магчымага ўдзелу спартоўцаў з Беларусі і Расіі ў Алімпійскіх гульнях—2024.

У 2024 годзе Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. Фота AP

Аўтары звароту нагадваюць пра 200 спартоўцаў, якія загінулі падчас вайны ва Украіне, разбурэнне больш як 320 аб’ектаў спартовай інфраструктуры і адсутнасць эфектыўных магчымасцяў для падрыхтоўкі ўкраінскіх спартоўцаў.

«Больш за 20 беларускіх прадстаўнікоў спорту цяпер знаходзяцца за кратамі, сотні — зазналі рэпрэсіі і былі вымушаныя з'ехаць з краіны за тое, што заявілі пра сваё непрыняцце гвалту і выказалі прыхільнасць агульным алімпійскім каштоўнасцям. Гэтыя спартоўцы патрапілі пад палітычны пераслед, страцілі свае грамадзянскія правы і не могуць паўнавартасна працягваць спартыўную кар’еру, у тым ліку браць удзел у Алімпійскіх гульнях», — гаворыцца ў звароце.

Яго аўтары падтрымалі ўзмацненне спартыўных санкцый, якія ўжо дзейнічаюць супраць Беларусі і Расіі, і заклікалі МАК усебакова абараняць правы ўкраінскіх і беларускіх вольных спартоўцаў і спецыялістаў:

«Беларускім вольным спартоўцам трэба даць права ўдзельнічаць у спартовых спаборніцтвах і выратаваць іх ад пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі за іх грамадзянскую пазіцыю», — гаворыцца ў заяве.

Таксама заяўнікі лічаць недастатковым крытэрыяльны механізм удзелу беларускіх і расійскіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах і прапануюць МАК укараніць эфектыўную сістэму праверкі расійскіх і беларускіх спартоўцаў на прадмет іх магчымага допуску да спаборніцтваў, якая «павінна грунтавацца на актыўнай антываеннай пазіцыі спартоўца, у тым ліку на падпісанні Антываеннай дэкларацыі».

Імёны спартоўцаў, якія падпісалі дэкларацыю, не публікуюцца «ў мэтах бяспекі», адзначылі ў Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці.

Міжнародны алімпійскі камітэт раней выступіў з заявай, у якой прапанаваў дазволіць беларускім і расійскім спартоўцам выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам, калі яны адкрыта не падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні не прынятае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031