Знайсці
04.02.2023 / 22:431РусŁacБел

Ва Украіну выправілі першы танк Leopard 2 ад Канады

З Галіфакса вылецеў самалёт з першым танкам Leopard 2, які Канада адпраўляе ва Украіну. Пра гэта паведаміла міністр абароны Канады Аніта Ананд у твітары.

«Сёння самалёт канадскіх Паветраных сіл вылецеў з Галіфакса з першым асноўным баявым танкам Leopard 2, які Канада адпраўляе ва Украіну. Канада падтрымлівае народ Украіны — і мы будзем працягваць даваць Узброеным сілам Украіны абсталяванне, неабходнае для перамогі», — напісала яна.

26 студзеня Ананд абвясціла, што Канада перадасць Украіне чатыры асноўныя баявыя танкі Leopard 2 у найбліжэйшыя тыдні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Жыве Беларусь! Дзякуем Канаде!/адказаць
05.02.2023
Пакуль шматлiкiя краiны толькi гавораць аб перадачы танкау, Канада дзейнiчае. Жыве Беларусь! Слава Украiне i Канаде!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031