Знайсці
04.02.2023 / 23:351РусŁacБел

Bysol абвясціў тэрміновы збор грошай для блогера Аляксандра Кабанава

Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак у фэйсбуку паведаміў пра збор сродкаў для былога палітвязня, блогера Аляксандра Кабанава.

Кабанаў пасля эвакуацыі, Вільня

На мінулым тыдні BYSOL паспяхова эвакуіраваў Кабанава з Беларусі. Цяпер Аляксандр у бяспецы, уладкоўваецца ў краіне ЕС.

Новае месца патрабуе выдаткаў, у якіх мы можам дапамагчы былому палітвязню.

Затрымалі Кабанава 17 чэрвеня 2020 года, падчас выбарчай кампаніі. Ён быў прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Спачатку яму далі 15 сутак, а пасля так і не выпусцілі. 

14 красавіка 2021 года ён разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі, абвінавачваўся ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады». 

Аляксандр Кабанаў выйшаў з калоніі на волю ў снежні мінулага года.

Падтрымаць яго можна па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
Together /адказаць/
05.02.2023
Me too
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031