Знайсці
05.02.2023 / 08:441РусŁacБел

Шольц: З Зяленскім «існуе кансэнсус», што па тэрыторыі Расіі не будуць біць заходняй зброяй

Канцлер Германіі Олаф Шольц, адказваючы на пытанне журналіста Bild, ці ёсць дамоўленасць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, што заходняя зброя будзе выкарыстоўвацца толькі на тэрыторыі Украіны, а тэрыторыя Расіі не будзе ім атакаваная, заявіў: «На гэты конт існуе кансэнсус».

Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn, AP

Акрамя таго, канцлер пракаментаваў нядаўнюю заяву Уладзіміра Пуціна, што Расіі «зноў пагражаюць нямецкімі танкамі, на борце якіх крыжы». Шольц сказаў, што словы расійскага прэзідэнта — частка малазразумелых гістарычных параўнанняў, «якія ён выкарыстоўвае, каб апраўдаць свой напад на Украіну».

«Нішто не можа апраўдаць гэтую вайну. Расія вядзе бязлітасную вайну супраць Украіны», — дадаў Шольц. Германія ж прыняла рашэнне перадаць Украіне танкі для таго, «каб яны маглі абараняцца».

«Мы старанна ўзважвалі кожную партыю зброі, узгадняючы яе з нашымі саюзнікамі, перш за ўсё з Амерыкай. Такі сумесны падыход прадухіляе эскалацыю вайны», — упэўнены канцлер Германіі.

Чытайце таксама:

Канцлер Шольц: Наша мэта ясная — у Расіі не павінна атрымацца зрушыць межы з ужываннем сілы

WSJ: Гэта не Шольца змусілі паслаць танкі, а ён раскруціў Байдэна на «Абрамсы»

СМІ: Германія ўсё ж адпраўляе танкі Leopard ва Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Мангол/адказаць/
05.02.2023
Странное поведение.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930