Знайсці
05.02.2023 / 10:283РусŁacБел

Палітвязень з турмы: Беларус не поўзае перад катамі і бандытамі

Палітвязень Арцём Міцук даслаў з калоніі ў Магілёве ліст на волю, у якім падзяліўся сваімі думкамі пра беларусаў і беларускасць. Ён апублікаваны на старонцы ў фэйсбуку «Лісты салідарнасці» і датаваны 8 снежня мінулага года.

Арцём піша:

Заўсёды ўсё залежыць ад чалавека. У рабаўнікоў няма нічога, акрамя згоды іх ахвяр. Іх моц прама прапарцыйная страху людзей. Толькі ў гэтым ўся іх «магутнасць». Зараз гэта бачна, як ніколі дагэтуль у гісторыі.

Але наўрад ці гэта думка стане папулярнай, бо патрабуе ад кожнага поўнай адказнасці за сябе і жыццё, аніякага шкадавання да сябе, поўнай рацыянальнай адказнасці за сябе, за свае ўчынкі і памылкі. Такога я яшчэ не сустракаў.

Патрыятызм, як і ўсё ў асобе, павінен быць рацыянальным.

Я бачу свой асабісты патрыятызм у тым, каб пераадолець цячэнне ўсіх гэтых стагоддзяў, падчас якіх вынішчалася ўсё, падчас якіх фармаваўся гэты брыдкі вобраз беларуса як пакорнага, з нараджэння скоранага чалавека, з якім можа рабіць, што пажадае, першы нападнік-бандыт.

Беларус — гэта Касцюшка, Казімір Лышчынскі, Каліноўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Купала, Колас, Быкаў, Алексіевіч, усе тыя, хто мае гонар і не поўзае перад катамі і бандытамі».

Арцёма Міцука затрымалі 9 кастрычніка 2020 года, ён быў фігурантам крымінальнай справы аб удзеле ў «масавых беспарадках» у Мінску 10—12 жніўня. 19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канца 2021-га знаходзіцца ў магілёўскай ПК №15.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.02.2023
моцныя словы
05.02.2023
Дзякуй! Гэты матывуючы тэкст, якіх цяпер дужа не хапае, мусіць быць у топе замест інфы пра схематозы 3%-га злодзея. Раздрукаваць і ў рамку.
05.02.2023
Топ, вы не чыталі?

"Але наўрад ці гэта думка стане папулярнай, бо патрабуе ад кожнага поўнай адказнасці за сябе і жыццё, аніякага шкадавання да сябе, поўнай рацыянальнай адказнасці за сябе, за свае ўчынкі і памылкі. Такога я яшчэ не сустракаў."

сапраўды залатыя словы.
але - навошта ў рамку? ці вы не бачылі ўва што пераўтвараецца рамачнае ўсё? пачынаючы ад ікон богамацяры і сканчаючы... зноў жа іконамі підаравікоў праізводства (доска почета) - цалуюць рамачку і ўсё

таму - не трэба ў рамачку
калі толькі не хочаце спаганіць чарговы раз усё
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера