Знайсці
05.02.2023 / 14:387РусŁacБел

The Guardian: На тэрыторыі Расіі дзейнічае група ўкраінскіх спецназаўцаў

Украінскія спецназаўцы дзейнічаюць за межамі ўкраінскай мяжы і наносяць ўдары па Расіі на яе тэрыторыі, паведамляе брытанскае выданне The Guardian. Выданне паведамляе, што пагутарыла з трыма ўкраінскімі спецназаўцамі — 23-гадовым Тарасам, 21-гадовым Уладзіславам і іх камандзірам, 39-гадовым Аляксеем.

Фота: Ed Ram / The Guardian

Вайскоўцы паведамляюць, што ў выпадку нечага найгоршага ўкраінскі ўрад будзе адмаўляць любую інфармацыю пра іх.

Адзначаецца, што яны чальцы батальёна «Братэрства», добраахвотніцкай групы ўкраінскіх спецназаўцаў, якія вядуць барацьбу з Уладзімірам Пуціным у глыбіні Расіі. Іх праца вар'іруецца ад выкрадання высокапастаўленых крамлёўскіх чыноўнікаў да знішчэння ключавых аб'ектаў вайсковай інфраструктуры і збіцця варожых самалётаў на расійскай тэрыторыі».

Адзін з байцоў, Уладзіслаў, паведамляе, што публічна пра гэта распавядаюць, каб Пуцін і акупанты ведалі, што ўкраінскім байцам «вельмі лёгка перасекчы расійскую мяжу».

«Братэрства» настойвае, што расійскаму вышэйшаму камандаванню жыццёва важна адчуць жар бою на ўласнай тэрыторыі.

Газета піша, што добраахвотнікі «Братэрства» маюць асаблівы статус, «тэхнічна незалежныя ад украінскай арміі, але дзейнічаюць плячо ў плячо з афіцыйнымі сіламі».

Журналісты сустрэліся з байцамі за кавай у кіеўскім парку імя Тараса Шаўчэнкі. Там яны ў джынсах і джэмперах распавялі пра свае прыгоды, адпачываючы ад трэніровак, планавання і місій.

The Guardian дадае, што «праз неафіцыйны статус іх гісторыі нельга было праверыць незалежна, але яны пераканаўчыя і заслугоўваюць даверу, а таксама надзвычайныя сваёй адвагай».

Тарас кажа, што вярнуўся два тыдні таму пасля, па яго словах, простай аперацыі: «Нашай групе трэба было завезці пэўную колькасць выбухоўкі на тэрыторыю Расіі і пакінуць яе ў пэўным месцы». Але шэсць тыдняў таму, па яго словах, ён завяршыў самую паспяховую аперацыю: «Мы мелі задачу знішчыць верталёт, які перавозіў высокапастаўленых асоб расійскага МУС». Аперацыю правялі не з першага разу, але аднойчы такі збілі верталёт з пераноснага ЗРК на адлегласці 4 км. Байцы пераканаліся, што верталёт выбухнуў.

Незалежна ад таго, ці загінулі крамлёўскія чыноўнікі ў верталёце, для Тараса гэта была паспяховая місія, якая дасягнула галоўнай мэты.

Апошняя аперацыя ў Расіі, у якой браў удзел Уладзіслаў, была «месяц таму ў раёне горада Белгарада, дзе за апошнія месяцы падарвалі некалькі складоў боепрыпасаў».

Вайскоўцы адзначаюць, што іх праца — надзвычай небяспечная, але яны вельмі старанна рыхтуюцца і ўсведамляюць яе важнасць.

Байцы распавялі журналістам і пра сваіх загінулых паплечнікаў, адзначыўшы, што на такіх заданнях могуць гінуць і найлепшыя прафесіяналы. 

Чытаць:

Пад Белгарадам загарэлася нафтабаза

У Белгарадскай вобласці зноў загарэўся склад з боепрыпасамі, мясцовыя ўлады кажуць пра «эфект лінзы»

«Гэта прысуд расійскай СПА». Блогеры адрэагавалі на чарговую атаку аэрадрома ў глыбіні Расіі

Кіеў пра выбухі на аэрадроме Энгельс: Калі расіяне думалі, што нікога ў глыбокім тыле вайна не закране, то яны памыляліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Mafkees /адказаць/
05.02.2023
Классно российскому нацику,который с черепами любил выступать,поставили на колени башку отстрелили. Так сказать перевели в овощной отдел . )
06.02.2023
Mafkees , tak kadyrovtsy vrode zdelali etc
0
мясцовы/адказаць/
06.02.2023
))) Абы што )) Вядомае са смі " братство" вядомага правакатара карчінскага.В 96 у Мінску пад " сафіты" руссмі рабілі вєрхал У 04-05 аб " памаранчавам майдане" казал як аб " руке Штатау" у Маскве побач с дугіным разам з арэстовічам У 13- 14 таксама галоуны правакатар Жонка з 14 па 19 год у парціі ляшко на падсосе ахметова))) На гардіан бывае праруха ці праплачана??? Правакатары " братство" карчынскі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера