Знайсці
06.02.2023 / 10:33РусŁacБел

«Дзімон ту-ду-ту». На пяць год калоніі асудзілі Глеба Гладкоўскага

Мінскі гарадскі суд пасля доўгага перапынку 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага, паведамляе «Вясна».

Глеб Гладкоўскі. Фота з сацыяльных сетак

Вядома, што Глебу выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі), арт. 198 КК (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.

Глеб Гладкоўскі — вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі. Быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце паводле крымінальнай справы, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што Глеб пакінуў паведамленне «Димон ту-ду-ту» (паводле музыкі з фільма «Бумер»). 

Сачатку Гладкоўскага ўтрымлівалі ў СТ-8 у Жодзіне, у сярэдзіне мая 2022 г. стала вядома аб пераводзе палітвязня ў СІЗА-1 Мінска. 8 лістапада распачаўся разгляд справы.

Суд прызнаў Глеба Гладкоўскага вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
33
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930