Знайсці
06.02.2023 / 10:434РусŁacБел

Ва Украіне ліквідавалі камандзіра элітнай брыгады УС РФ

Палкоўнік Сяргей Палякоў камандаваў спецпадраздзяленнем, якое выконвала баявыя задачы з першага дня поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, паведамляе Foсus.ua.

На вайне супраць Украіны быў ліквідаваны расійскі топ-афіцэр-палкоўнік Сяргей Палякоў, які камандаваў 14-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння УС РФ (в/ч 74854). Пра гэта паведамляе карыстальнік пад нікам NecroMancer у Twitter.

Паведамляецца, што Палякоў быў ліквідаваны 2 лютага 2023 года. Разам з ім загінуў, прынамсі, яшчэ адзін расійскі вайсковец Іван Марыкаў. Аб іх гібелі паведамлялася на старонках «УКантакце».

Пры якіх абставінах быў ліквідаваны Палякоў і дзе менавіта гэта адбылося — невядома. Адзначаецца, што палкоўнік выконваў «баявую задачу».

14-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння УС РФ базуецца ў Хабараўску. У расійскай арміі яна лічыцца элітнай. 14-я брыгада падпарадкоўваецца Галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню (ГРУ РФ). Вайскоўцы названай брыгады мелі мінімальныя страты на ўсіх войнах, акрамя вайны з Украінай.

У маі вайскоўцы гэтай брыгады пад камандаваннем Палякова знаходзіліся ў Ізюме Харкаўскай вобласці і ў ваколіцах горада. Там быў ліквідаваны іх афіцэр, падпалкоўнік Альберт Карымаў.

У кастрычніку і лістападзе мінулага года 14-я брыгада панесла страты спачатку ў Харкаўскай вобласці, а затым і ў Данецкай. Верагодна, што вайскоўцы гэтай брыгады таксама датычныя да ваенных злачынстваў у Кіеўскай вобласці на пачатку ўварвання.

Пра палкоўніка Сяргея Палякова вядома, што ён камандаваў асобнай брыгадай спецпрызначэння з 2020 года. У 1996-м ён скончыў Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча ў Благавешчанску Амурскай вобласці Расіі. У 2016 годзе ён быў на Данбасе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Вика/адказаць/
06.02.2023
Слава украинским ВСУ!
0
Ульяна/адказаць/
07.02.2023
Вся эта нечесть будет уничтожена!
07.02.2023
Петлички то, а ля вермахт 1941...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера