Знайсці
06.02.2023 / 15:39РусŁacБел

На волю выйшаў палітвязень Павел Дрозд

Павел — фігурант «справы ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Яго абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, нагадваюць праваабаронцы.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю». У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 яму агучылі прысуд — 3,5 года калоніі.

За кратамі Паўла ўтрымлівалі 2 гады, 3 месяцы і 3 дні. Тэрмін ён адбываў у наваполацкай калоніі №1. Сёння палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930