Знайсці
06.02.2023 / 16:13РусŁacБел

Зяленскі можа прыехаць на саміт ЕС у Брусель

Еўрасаюз рыхтуецца да візіту Уладзіміра Зяленскага на саміт у Бруселі на гэтым тыдні, паведамілі Financial Times крыніцы, знаёмыя з планамі ўкраінскага прэзідэнта. Па іх даных, паездка аднак яшчэ можа быць сарваная з-за перасцярог, звязаных з гарантыяй бяспекі Зяленскага.

AP Photo/Jacquelyn Martin

Калі ўкраінскі прэзідэнт зможа прыехаць для выступу на спецыяльнай сесіі Еўрапейскага парламента, гэта будзе яго другі выезд за межы Украіны з моманту пачатку вайны амаль год таму.

Украіна атрымала статус кандыдата ў члены Еўрасаюза і настойвае на паскораным уступленні ў блок. Еўрапейскія краіны таксама сталі найбуйнейшымі пастаўшчыкамі зброі ва Украіну пасля ЗША.

У мінулым месяцы ЕС пачаў даваць краіне пакет макрафінансавай дапамогі на 18 мільярдаў еўра.

На мінулым тыдні ўкраінскі лідар прымаў у Кіеве Урсулу фон дэр Ляен, старшыню Еўракамісіі, і Шарля Мішэля, кіраўніка Еўрарады.

«Шчыра кажучы, калі я кудысьці паеду, то ёсць вялікія рызыкі. Гэта праўда», — сказаў Зяленскі журналістам у пятніцу, адказваючы на пытанне аб магчымым візіце ў Брусель.

Адзіным замежным візітам украінскага прэзідэнта з моманту ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года была снежаньская паездка ў Вашынгтон, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і выступіў на пасяджэнні Кангрэса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930