Знайсці
06.02.2023 / 19:052РусŁacБел

Украінскія ўніяты пераходзіць на грыгарыянскі каляндар, Вялікдзень — выключэнне

З 1 верасня 2023 года Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ва Украіне пераходзіць на новы стыль для нерухомых святаў з захаваннем дзейнай Пасхаліі. Пра гэта паведаміў кіраўнік УГКЦ мітрапаліт Святаслаў.

Патрыяршы сабор Уваскрасення Хрыста ў Кіеве — галоўны храм УГКЦ. Фота: ugcc.church

Паводле мітрапаліта Святаслава, «прыняўшы пад увагу шматлікія просьбы вернікаў і правёўшы папярэднія кансультацыі з духавенствам і манаствам нашай Царквы», на 93-й сесіі Архіерэйскага Сінода УГКЦ ва Украіне, якая адбылася 1-2 лютага 2023 года, было прынятае рашэнне

УГКЦ ва Украіне перайсці з 1 верасня 2023 года Божага на новы стыль для нерухомых святаў з захаваннем дзейнай Пасхаліі.

Праўда, для тых парафій або асобных грамад, якія адчуваюць сябе яшчэ негатовымі да такога кроку, прадугледжваецца магчымасць літургічнага жыцця па юліянскім календары да 2025 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1
0
Алесь/адказаць/
06.02.2023
Верагодна, не змяняюць Вялікдзень для таго, каб мець магчымасць жыць па адным календары з праваслаўнымі, калі тыя прымуць такое ж рашэнне. Бо ўсё праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у адзін дзень, па александрыйскай пасхаліі.
7
Ну и что/адказаць/
06.02.2023
Мое сало , хочу ем хочу морду мажу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930