Знайсці
06.02.2023 / 22:543РусŁacБел

Паўла Белавуса пачнуць судзіць 20 лютага

Справу заснавальніка крамы Symbal.by і культурніцкага менеджара Паўла Белавуса пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 20 лютага. Працэс будзе весці суддзя Жанна Брысіна, паведамляе «Вясна».

Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем) Крымінальнага кодэкса.

Паводле СК, Белавус «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Нас кінулі/адказаць/
06.02.2023
[Рэд. выдалена]
0
Грышка /адказаць/
07.02.2023
Беларуская самаацэнка й самапавага – гэта не злачынства. Свабоду Паўлу Белавусу.
0
Алек. Ру/адказаць/
07.02.2023
Яскравы доказ, што цяпер на Беларусі белае- чорнае, а чорнае- белае. Оруэл нервова паліць у бачку І плача.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера