Знайсці
06.02.2023 / 23:36РусŁacБел

Да 2030 года 30% тэрыторый Зямлі павінны атрымаць ахоўны статус

Так званая мэта 30х30 прынятая ў рамачнай праграме, якую ў снежні ўхвалілі 196 краін свету, уключаючы і Беларусь, на 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Балота Ельня

Цяпер пад аховай знаходзяцца 17% тэрыторыі і 10% марской акваторыі планеты. У Беларусі па стане на 2022 год пад прыродныя тэрыторыі, якія асабліва ахоўваюцца, аддадзена 9,1% плошчы краіны.

Цяпер глабальныя тэмпы вымірання відаў у дзясяткі і сотні разоў вышэйшыя, чым у сярэднім за апошнія 10 мільёнаў гадоў. Да гэтага прывялі галоўным чынам страта прыродных экасістэм, іх фрагментацыя і змены клімату.

Сетка звязаных паміж сабой ахоўных тэрыторый — найважнейшая рэч, каб спыніць знікненне відаў жывёл і раслін.

30х30 — прамежкавая мэта, хоць прыняцце яе далося цяжка, а галоўнае — невядома як будзе яе будуць дасягаць.

Увогуле ж навукоўцы прыйшлі да высновы, што каб захаваць 80% відаў, справіцца з крызісам біяразнастайнасці і кліматычным крызісам, у натуральным стане павінна знаходзіцца як мінімум палова планеты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера