Знайсці
07.02.2023 / 08:2810РусŁacБел

Швед ацаніў шкоду, нанесеную БССР у гады вайны

Генпракурор Андрэй Швед у эфіры праграмы «Размова ў прэзідэнта» назваў ацэнку матэрыяльнай шкоды, нанесенай у часы вайны БССР. Камісія лічыць шкоду ў золаце, а затым пераводзіць у даляры.

«У кастрычніку мінулага года завяршыла работу спецыяльная ўрадавая камісія, якая вызначала матэрыяльны ўрон, нанесены ў гады Вялікай Айчыннай вайны БССР. Такая праца была праведзеная, і сёння (у панядзелак) таксама даложана кіраўніку дзяржавы, што мінімальная сума матэрыяльнай шкоды складае 43,5 тыс. т золата, альбо ў цяперашнім курсе даляра ЗША — 2 трыльёны 300 мільярдаў. Гэта значыць, у залежнасці ад курсу даляра мы сёння пра тое, што нанесеная нямецка-фашысцкімі акупантамі прамая матэрыяльная шкода ацэньваецца для Рэспублікі Беларусь у суме не менш за 2 трыльёны 300 мільярдаў даляраў ЗША», — сказаў Швед.

Таксама генпракурор расказаў, што ў выніку працы камісіі выяўлена, што было поўнасцю ці часткова спалена 10500 вёсак, а загінулі 3 мільёны чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Андрусь/адказаць/
07.02.2023
Пан з-пад Рудні , дарэчы, палілі гэтыя вёскі разам з жыхарамі не проста так, а ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Вядома ж, заканадаўствам Трэцяга Рэйху, якое распаўсюджвалася на захопленыя тэрыторыі. Грамадзяне, якія пражывалі ў вёсках, хутчэй за ўсё, былі прызнаныя вінаватымі ў садзейнічанні партызанскай дзейнасці: неустаноўленыя асобы з ліку жыхароў вёсак, у неустаноўлены час неустаноленымі сродкамі спрыялі дзейнасці незаконных узброеных фармаванняў, якія ажыццяўлялі дзейнасць, накіраваную на прычыненне шкоды Трэцяму Рэйху. У сувязі з немагчымасцю устанавіць канкрэтных асоб, якія прымалі ўдзел у "преступной" дзейнасці, кампетэнтнымі органамі ўлады ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам былі прынятыя рашэнні аб прыцягненні да адказнасці жыхароў вышэйпамянёных населеных пунктаў шляхам ліквідацыі дадзеных населеных пунктаў разам з іх насельніцтвам. 
Нармальна гучыць? "Закон суроў, но он закон!"? Прыкладна гэтак жа гучаць зараз прысуды "беларускіх" судоў за палітычную дзейнасць асобных людзей. Усё ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. 
Вось толькі, каб гісторыяў з Вашай вёскай і Олай больш не паўтаралася, і была ў 1948 годзе прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Міжнародныя пакты аб правах да яе, на якія сёння плююць фактычная ўлады Беларусі. А тут яны падлічылі нейкую шкоду і нешта там прад'яўляюць...  
0
Lićvin/адказаць/
07.02.2023
Пан з-пад Рудні , WWII пачалася з нападу на Rzeczpospolita ў 1939. Хто ўдзельнічаў пералічаць ня буду, Вы паважаны і так ведаеце. Рэпарацыі Нямеччына ўсе кампенсавала і ня толькі Rzeczpospolitej але і Радзянскаму Саюзу які таксама зьяўляецца агрэссарам. Па-другое, Радзянскі Саюз вывез пад лёзунгам эвакуацыі (насамрэч рабаўніцтва і дэпартацыі) маёмасьці значна больш чым Нямеччына. Дэвірсійныя групы (як Зоя Касмадземьянская) самі палілі вёскі а пасьля вайны ўсё спіхнулі на немцаў. Я ўжо маўчу пра даваенны перыяд: Катынь, Курапаты, пад Гомелем Крышталь і г.д. З Ы. Я ўжо навад прыгадваць ня буду як Беларусь як Нямеччыну краіў як хацеў, напрыклад дзе Смаленск ды Бранск?
1
Гость/адказаць/
07.02.2023
Пусть считают-это единственное, что им осталось. Как сказал когда-то Путин , что в данном случае подходит как нельзя лучше, ‘’дырку от бублика они получат’’. Пусть лучше подсчитают упущенную прибыль от результатов правления своего режима.А ещё пусть проведут независимый аудит собственности и финансовых активов себя и своих родственников.Тогда можно о чем-то говорить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера