Знайсці
07.02.2023 / 08:50РусŁacБел

На Мюнхенскай канферэнцыі Украіна будзе гаварыць пра ракеты, самалёты і ўступленне ў НАТА

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў у панядзелак, што на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў канцы наступнага тыдня прадстаўнікі Украіны будуць казаць пра пастаўкі ракет і самалётаў, а таксама пра уступленне Украіны ў НАТА і будучыню Расіі.

Фота: AP

«У гэтым годзе мы будзем прасоўваць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прыярытэтныя для Украіны тэмы. Ключавая — гэта пастаўкі дальнабойных ракет і адкрыццё паставак баявых самалётаў, паколькі менавіта самалёты з'яўляюцца апошнім відам зброі, які трэба разблакаваць, усе іншыя пазіцыі мы за мінулы год адкрылі каманднымі намаганнямі», — цытуе прэс-служба МЗС выступленне Кулебы ў тэлеэфіры.

«Будзем таксама гаварыць пра членства Украіны ў НАТА і ў агульным пра будучыню Расіі», — дадаў Кулеба.

Штогадовая Мюнхенская канферэнцыя ў гэты раз пройдзе з 17 па 19 лютага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031