Знайсці
07.02.2023 / 18:581РусŁacБел

Дзяржкантроль прыпыніў працу мінскай сеткі крам нізкіх цэн

Камітэт дзяржаўнага кантролю цалкам спыніў працу буйной сталічнай сеткі крам, дзе прадаваліся тавары па нізкіх цэнах. Назва сеткі пакуль не называецца, але гандлявала яна, як выглядае, імпартным адзеннем ці абуткам.

Фота ілюстрацыйнае

«Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыненая незаконная дзейнасць па ўхіленні ад выплаты падаткаў уласніка і кіраўнікоў 5 камерцыйных структур, якім належала ў г. Мінску буйная сетка крам нізкага цэнавага сегменту (уключала ў сябе 11 гандлёвых аб'ектаў) па продажы тавараў лёгкай прамысловасці», — гаворыцца ў паведамленні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Паводле інфармацыі ведамства, кіраўніцтва гэтых крам, каб абысці падаткі, арганізавала схему, якая дазволіла хаваць значную частку выручкі: грошы, атрыманыя ад пакупнікоў, не прабіваліся праз касавыя апараты.

Акрамя таго, такі механізм нібыта ствараў «нядобрасумленную канкурэнцыю» беларускім вытворцам тавараў лёгкай прамысловасці, падкрэслілі ў камітэце.

Таксама ў крамах гэтай сеткі для легалізацыі тавараў нібыта выкарыстоўваліся фіктыўныя дакументы аб іх набыцці ў падкантрольных уласніку гандлёвых аб'ектаў, хоць на самай справе тавары закупляліся за наяўны разлік. Пры гэтым на большасць з іх не было абавязковых дакументаў аб якасці.

Акрамя таго, з ценявой выручкі работнікам гандлёвых аб'ектаў выплачвалася заработная плата «ў канвертах», якую нібыта атрымлівалі больш за 150 чалавек.

Цяпер дзейнасць сеткі цалкам прыпыненая, а па выяўленых фактах распачатыя крымінальныя справы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
Гость/адказаць/
07.02.2023
Так ведь сам главный запретил цены повышать .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930