Ва Украіне Херсонскую, Днепрапятроўскую і Запарожскую вобласці ўзначаляць сілавікі
Ва ўзгодненых урадам Украіны праектах прэзідэнцкіх указаў сказана, што новымі кіраўнікамі прыфрантавых абласных адміністрацый стануць выхадцы з сілавых структур.
Юрый Малашка, адзін з будучых рэгіянальных кіраўнікоў Украіны
Новыя меркаваныя рэгіянальныя кіраўнікі:
- У Херсонскай вобласці — Аляксандр Пракудзін, начальнік мясцовай паліцыі;
- У Днепрапятроўскай вобласці — Сяргей Лысак, які ўзначальваў абласное ўпраўленне Службы бяспекі Украіны;
- у Запарожскай вобласці — Юрый Малашка, які раней узначальваў Антытэрарыстычны цэнтр пры СБУ.
Цяпер рашэнні павінен зацвердзіць Уладзімір Зяленскі.
Адміністрацыю у Херсонскай вобласці раней узначальваў Яраслаў Янушэвіч, у Днепрапятроўскай вобласці — Валянцін Разнічэнка, у Запарожскай — Аляксандр Старух.
1
1
0
0
0
0
Элітныя расійскія хакеры спрабавалі пашкодзіць французскую ГЭС, але пераблыталі яе з вадзяным млыном
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
 2
Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць
 2
У Варонежы прагучалі выбухі, пасля іх пачаўся пажар
 1
Брытанскі інвестар, у якога забралі найбуйнейшую сонечную электрастанцыю ў Беларусі, узяўся судзіцца з беларускім урадам
 3
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
 17
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера