Знайсці
07.02.2023 / 21:24РусŁacБел

У Латвіі гарэў завод, які вырабляе дроны

У аўторак днём у Марупскім краі (Латвія) загарэлася прадпрыемства па вытворчасці беспілотных лятаючых апаратаў Edge Autonomy, паведаміла Delfi.lv.

Паводле афіцыйных паведамленняў, утварылася моцнае задымленне. Жыхароў заклікаюць зачыніць дома вокны, а кіроўцаў аўтатранспарту выбіраць маршруты руху не паблізу ад прадпрыемства. Пажар у Марупе не стварае пагрозы для жыхароў Рыгі, праінфармаваў прадстаўнік Рыжскай паліцыі самакіравання.

Намеснік дырэктара Edge Autonomy Яніс Вілманіс паведаміў агенцтву LETA, што пажар прычыніў буйную шкоду, аднак дакладныя яго маштабы пакуль невядомыя.

Прадпрыемства Edge Autonomy з'яўляецца адным з вядучых у свеце вытворцам дронаў. Прадукцыя кампаніі пастаўляецца ў больш чым 70 краін свету, у тым ліку і ва Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031