Знайсці
07.02.2023 / 23:186РусŁacБел

У Літву прыехалі расійскія і беларускія тэнісісты, іх хочуць абвясціць «непажаданымі»

Некалькі тэнісістаў з Расіі і Беларусі гэтымі днямі бяруць удзел у турніры-«чэленджары» ў Вільні, нягледзячы на тое, што Літва цяпер вядзе кампанію за адхіленне расійскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года. У прафесійным тэнісным турніры «Кубак Вітаса Герулайціса» бяруць удзел расіянін Яўген Данскі, а таксама беларусы Іван Лютарэвіч і Ягор Герасімаў, паведамляе радыё LRT. І ў гэтым ёсць палітычная праблема.

Тэнісны корт у Вільні. Фота: sebarena.lt

Рамунас Грушас, кіраўнік Літоўскай тэніснай асацыяцыі, кажа, што выключыць спартсменаў з ліку ўдзельнікаў немагчыма з-за правіл Міжнароднай федэрацыі тэніса, якія дазваляюць расіянам і беларусам заяўляцца ў нейтральным статусе. Ён сам быў бы толькі рады, каб іх забаранілі, але зрабіць нешта можа толькі ўрад краіны.

Спікер сейма Літвы, Вікторыя Чміліце-Нільсэн, да паходу ў палітыку шахматыстка-грасмайстарка, мяркуе, што такія спартсмены павінны быць абвешчаныя непажаданымі ў Літве.

«Адзін з самых складаных спосабаў — звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў і разгледзець магчымасць выключэння таго ці іншага спартсмена, абвясціўшы іх непажаданымі», — сказала яна.

На мінулым тыдні міністры спорту краін Балтыі і Польшчы вырашылі звярнуцца да міжнародных спартыўных федэрацый і Міжнароднага алімпійскага камітэта з заклікам выключыць расійскіх і беларускіх спартсменаў з міжнародных спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расію збіраюцца прапіхваць на Алімпійскія гульні праз Азію

Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры

Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Реалистка/адказаць/
08.02.2023
Кристина, а кто из них осудил режим и войну?
3
Mafkees /адказаць/
08.02.2023
Наглые черти приехали все таки. Предлагаю поместить их в депорт,пусть там соревнуются с теми кто им по статусу подходит
09.02.2023
пусть выступают под БЧБ флагом. не хотят, домой пусть едут.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера