Знайсці
07.02.2023 / 23:42РусŁacБел

Міністр абароны Германіі прыехаў у Кіеў і прывёз з сабой танк Leopard 2

Фота сустрэчы з кіраўніком абароннага ведамства ФРГ апублікаваў яго ўкраінскі калега Аляксей Рэзнікаў. Барыс Пісторыус прывёз у Кіеў Leopard 2, але пакуль што толькі яго зменшаную копію.

Зрэшты, з пастаўкамі сапраўдных танкаў таксама ўсё зрушылася з месца і пакуль што ідзе па плане.

Міністэрства эканомікі і аховы клімату ўжо выдала нямецкім кампаніям ліцэнзіі на пастаўкі 178 танкаў Leopard 1 A5. Тэрмін паставак залежыць ад таго, колькі часу зойме іх рамонт, паведамляе Міністэрства абароны ФРГ.

А міністр Барыс Пісторыус у Кіеве  заявіў, што Украіна атрымае танкі Leopard 2 A6 у канцы сакавіка.

Акрамя таго, нямецкае агенцтва DPA паведаміла, што акрамя паставак Leopard 2, Украіна атрымае больш за 100 асноўных баявых танкаў старэйшага тыпу Leopard 1A5 ад еўрапейскіх краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930