Знайсці
08.02.2023 / 10:084РусŁacБел

Нямецкі дэпутат ад правай папулісцкай партыі здзейсніў тайны візіт у Беларусь

Нямецкі дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Пётр Быстран у канцы 2022 года, як мяркуецца, здзейсніў паездку ў Беларусь, утаіўшы гэты факт ад старшыні Бундэстага і грамадскасці. Афіцыйных паведамленняў з беларускага боку пра паездку таксама не было, піша Reform.by.

Фота: фэйсбук дэпутата

Быстран вядомы сваімі заявамі супраць паставак зброі Украіне і крытыкай палітыкі Шольца, а таксама Кіева, у прыватнасці, у сувязі з пазбаўленнем Віктара Медзведчука ўкраінскага грамадзянства.

Паводле інфармацыі некамерцыйнага даследчага цэнтра Correctiv і літоўскага тэлеканала LRT, для паездкі ў Беларусь ён нібыта выкарыстаў камандзіроўку ў Літву ў лістападзе 2022 года і не згадаў пра яе ў сваёй справаздачы пра паездку кіраўніку Бундэстага.

Паводле крыніцы з літоўскіх памежных улад, дэпутат ад AfD, магчыма, заехаў у Беларусь з Літвы праз Меднікі 16 лістапада і вярнуўся назад 19 лістапада. Перасячэнне мяжы было зафіксавана і на зваротным шляху, а імя кіроўцы запісана.

Літоўскія памежныя ўлады, як паведамляецца, не хочуць пацвярджаць гэта афіцыйна.

«Мы не даём ніякай інфармацыі аб перасячэнні межаў», — сказаў прадстаўнік кампаніі ў інтэрв'ю выданню Correctiv, дадаўшы, што яны будуць рабіць гэта толькі ў выключных сітуацыях у адносінах да дзяржаўных органаў.

Згодна з Correctiv, Быстран пакінуў пісьмовае пытанне без адказу. У прамой гутарцы ён не стаў ні пацвярджаць, ні абвяргаць факт паездкі.

Быстран — прадстаўнік AfD у Камітэце па замежных справах Бундэстага. Старшыня камітэта Міхаэль Рот (СДПГ) назваў згадкі аб беларускай паездцы «вельмі бянтэжачай падзеяй».

«9 лістапада 2022 года сп-р Быстран падаў заяўку на імя старшыні Бундэстага з просьбай ухваліць аднаразовую афіцыйную паездку ў Вільню/Літва з 14 да 16 лістапада 2022 года, — распавёў Рот. — Ні ў заяўцы на афіцыйную паездку, ні ў наступнай справаздачы пра паездку спадара Быстрана няма згадкі пра яго паездку ў Беларусь».

«Сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі ў Беларусі дэ-факта немагчымыя», — заявіў ён. Старшыня хоча разабрацца з паведамленнямі пра сакрэтную паездку ў Камітэце па замежных справах, бо паездкі ў Беларусь не «адпавядаюць інтарэсам усяго нямецкага Бундэстага».

Дэпутат ад ХДС Радэрых Кізеветэр, таксама член Камітэта па замежных справах, лічыць паездку дэпутата ў Беларусь «сумнеўнай з пункту гледжання палітыкі бяспекі».

Намеснік старшыні Камітэта па замежных справах, член Бундэстага ад ХДС Томас Эрндль ухваліў заяўку на паездку палітыка AfD у Літву ў лістападзе.

«Калі б я ведаў у той час, што Быстран таксама плануе паездку ў Беларусь, я б не ўхваліў запыт на паездку», — сказаў Эрндль.

Ён заявіў, што адчувае сябе падманутым, і што дзеянні Быстрана неўзабаве будуць абмяркоўвацца ў парламенцкіх групах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
16
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
18
1
Амелия/адказаць/
08.02.2023
Вот для таких тайных «визитов» своих агентов влияния и «спящих» и создал кремль руками таракана - безвиз. Эти инфильтрованные катаются как через проходной двор к своим кураторам в рашку и Беларусь. ЕС введите наконец запрет на пересечение границы с Беларусью своих граждан!
08.02.2023
Амелия, Што за тупізм. Якая яшчэ забарона на перамяшчэнне грамадзян ЕС. Абмяжоўваць правы грамадзян ЕС з-за паездкі некалькіх прадажных дэпутатаў у Беларусь ? Вы спачатку падумайце галавою што пішаце. У соцен тысяч грамадзян ЕС тут родныя, бацькі, маёмасць, бізнэс. Прапануеце іх адрэзаць ад гэтага ўсяго, каб не заехаў дэпутат ад АФД ?
0
Петро/адказаць/
08.02.2023
Андерс Брейвік таксама рабіў паездкі ў Беларусь - краіну handlanger Расейскай Імпэрыі ў брудных справах ва ўсім сьвеце. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930