Знайсці
08.02.2023 / 12:40РусŁacБел

У Турцыі няма сувязі з пяццю беларусамі

«Па стане на 7 лютага па выніках праведзенай працы не ўдалося звязацца з двума паўналетнімі і трыма непаўналетнімі грамадзянамі Беларусі ў гарадах Антак'я і Кахраманмараш», — распавёў БелТА супрацоўнік беларускага пасольства.

Наступствы землятрусу ў Турцыі. Фота: AP/Kamran Jebreili

Па стане на раніцу 8 лютага амбасада валодае інфармацыяй і аб тым, што грамадзянка Беларусі, якая пражывае ў горадзе Антак'я (правінцыя Хатай), жывая. Яна знаходзіцца ў бальніцы ў горадзе Адана. Яе муж — грамадзянін Турцыі — памёр у бальніцы. Месцазнаходжанне іх малога дзіцяці пакуль не ўстаноўлена. Пра стан беларускі афіцыйнай інфармацыі няма.

Што тычыцца яшчэ адной грамадзянкі Беларусі і яе двух непаўналетніх дзяцей, якія пражываюць у горадзе Кахраманмараш, то да гэтага моманту сувязь з імі не ўстаноўлена, паведамілі ў пасольстве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера