Знайсці
08.02.2023 / 16:12РусŁacБел

У Турцыі адбылося сёння яшчэ некалькі землятрусаў

Землятрус магнітудай 5,4 адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі, вынікае з даных Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра (EMSC).

Разбураны будынак у Кахраманмарашы. Фота: AP/Hussein Malla

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 61 км на паўночны захад ад горада Адыямана на глыбіні каля 5 км. Землятрус пачаўся ў 14:11.

Па даных турэцкага ўпраўлення па барацьбе са стыхійнымі бедствамі і надзвычайнымі сітуацыямі, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся каля горада Даганшэхіра на паўночны захад ад Адыямана. Яго магнітуда склала 5,3, а эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 13 км. За апошнія некалькі гадзін у тым жа раёне адбылося яшчэ тры землятрусы магнітудамі 3,2; 3,4 і 4,8, падлічылі сейсмолагі.

Яшчэ некалькі землятрусаў адбылося ў правінцыі Кахраманмараш. Там штуршкі адчуваюцца з раніцы. Каля 8:52 за 58 км на паўночны захад ад аднайменнага горада зарэгістравалі землятрус магнітудай 4,6. Таксама землятрус адбыўся за 26 км ад Гексуна і 85 км на паўночны захад ад Кахраманмараша каля 10:48. Яго магнітуда склала 4,8.

Прыкладна ў 13:26 землятрус магнітудай 4,5 адбыўся каля горада Нурдагы ў правінцыі Газіянтэп.

Падземныя штуршкі ў Турцыі адчуваюцца з 6 лютага, калі ў правінцыі Кахраманмараш адбыўся разбуральны землятрус магнітудай 7,7. Землятрус закрануў дзесяць турэцкіх правінцый і стаў наймагутнейшым з 1939 года. Колькасць загінулых у краіне, паводле апошніх звестак, перавысіла 8,5 тысячы чалавек, яшчэ амаль 50 тысяч атрымалі раненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера