Знайсці
08.02.2023 / 17:5134РусŁacБел

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Начальніца ўпраўлення Генпракуратуры Анжаліка Курчак паведаміла, што звароты на электронную пошту толькі што створанай камісіі нібыта пачалі прыходзіць практычна адразу. Крыху падрабязней, праўда, яна расказала толькі пра адзін зварот, які камісію не задаволіў.

Анжаліка Курчак

Першай у камісію, па словах Курчак, напісала 35-гадовая жыхарка Мінска, якая з'ехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Але яе зварот не залічаны, бо ў ім няма прызнання і пакаяння.

«Яна не паведаміла пра ўчыненыя ёй правапарушэнні ці злачынствы, а выказала толькі боязь з-за яе магчымай датычнасці да супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым не падала іншых звестак, неабходных пасля такога звароту», — сказала чыноўніца.

Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, камісія разгледзіць зварот, калі ён будзе дапоўнены.

Як аказалася, ліст той адправіла рэдактарка «Белсата» Вольга Ярохіна (толькі ёй не 35, а 37 гадоў). У тэксце звароту яна не стала раскайвацца і папрасіла наведаць Беларусь аднойчы, а не вярнуцца назаўсёды.

Чытайце таксама:

«Товарищ прокурор, поговори со мною». Стварэнне камісіі пад кіраўніцтвам Шведа натхніла на творчасць Паўла Лібера ВІДЭА

Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны

Генпракуратура расказала, куды пісаць, каб пакаяцца перад Лукашэнкам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Anatol Starkou/адказаць/
09.02.2023
Mafkees , на чисто конкретный базар перешел. Забей на компе свое настоящее имя сначала.
0
Mafkees /адказаць/
10.02.2023
[Рэд. выдалена]
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.02.2023
Mafkees

С настальгией справится любой дурак. А вот с голой опой - не каждый. Я больше это имел ввиду.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера