Знайсці
09.02.2023 / 13:423РусŁacБел

У «Гроднаэнерга» спусцілі свежы спіс на звальненне, а ў некаторых дзяржарганізацыях збіраюць звесткі пра карты паляка і ВНЖ у супрацоўнікаў

Супрацоўнікі некалькіх дзяржаўных прадпрыемстваў паведамляюць, што кіраўніцтва працягвае выяўляць і зачышчаць «нелаяльных» работнікаў. Звальненнямі не абмяжоўваецца.

«Гроднаэнерга». Фота: energo.grodno.by

Пра паступленне свежага спісу кажуць супрацоўнікі «Гроднаэнерга». У спіс трапляюць людзі, якія пасля выбараў 2020 года засвяціліся на мірных акцыях пратэсту ці тыя, хто публічна выказаўся супраць гвалту, праявіў нейкую іншую актыўнасць.

Адзін з супрацоўнікаў кажа, што вырашыць пытанне са звальненнем трэба да мая. Людзей са спісу кіраўніцтва выклікае ў кабінет, дзе праводзіць размову, па выніках якой чалавек мусіць звольніцца па пагадненні бакоў. Калі чалавек адмаўляецца — пагражаюць звальненнем па артыкуле. Таксама «нядобранадзейным» грамадзянам не працягваюць кантракты. 

Частку супрацоўнікаў проста выклікаюць да начальства, праводзяць размову, але не звальняюць.

На «Гродна Азот» яшчэ ў канцы мінулага года «папрасілі» з працы людзей, якія былі датычныя да ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў. За палітычную пазіцыю звальняюць, як шараговых завадчан, якія працуюць у цэхах, так і дасведчаных спецыялістаў з адміністрацыйных будынкаў. 

Як расказваюць «Нашай Ніве», адкрыта пра гэта ніхто з работнікаў і кіраўніцтва не кажа. Проста шэптам прапануюць звольніцца і чакаюць ад чалавека заяву. У выпадках, калі чалавеку са спісу па кантракце засталося працаваць нядоўга, яму проста не працягваюць кантракт.

Былы супрацоўнік «Гродна Азот» звяртае ўвагу, што сярод яго былых калег, якія раней выступалі супраць рэжыму, шмат хто «пераабуўся». Мужчына кажа, што запалоханасць і прапаганда робіць сваю справу.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і на «Хімвалакно» (дачка «Гродна Азот»). Адзін з былых супрацоўнікаў распавёў, што пасля выбараў 2020 года ў яго брыгадзе з 9 чалавек засталося толькі тры і тыя пенсіянеры. Мужчына сцвярджае, што кіраўніцтва наўмысна стварае такія ўмовы, каб людзі самі звальняліся. 4 з 6 чалавек, якія звольніліся, цяпер працуюць у Польшчы.

Аднак адным толькі звальненнем і не працягваннем кантрактаў не абмяжоўваецца.

Людзі кажуць, што пасля звальнення па палітычных матывах яны больш не могуць уладкавацца на працу ў дзяржаўныя ўстановы.

Адзін з суразмоўцаў адзначае, што для атрымання такога роду «воўчага білета» не абавязкова мець штрафы ці нешта іншае, што можна знайсці ў базе МУС. Дастаткова адпаведнай пазнакі ў характырыстыцы з папярэдняга месца працы, каб чалавек не мог уладкавацца ў дзяржаўнай установе.

Іншая крыніца паведамляе, што прынамсі ў некаторых дзяржарганізацыях Гродна кіраўніцтва ўжо пачало збіраць звесткі пра супрацоўнікаў, якія маюць карты паляка або еўрапейскі ВНЖ. Па словах суразмоўцы, пакуль ідзе толькі збор інфармацыі пра такіх асоб, якія далей будуць дзеянні ў гэтым кірунку — не вядома.

У ініцыятыве «Рабочы Рух» пракаментавалі «Нашай Ніве», што хвалі рэпрэсій супраць нязгодных з рэжымам перыядычна адбываюцца па ўсёй краіне. 

Прадстаўнік ініцыятывы Аляксандр Сакалоў кажа, што прадпрыемствы зачышчаюць ад тых, хто хадзіў на мітынгі і быў у незалежных прафсаюзах. 

«Потым на нейкі час рэпрэсіі прыпыняюць. Кіраўніцтва прадпрыемстваў глядзіць: ці будуць людзі абараняць сваіх калегаў, раптам бунтаваць пачнуць — таму перастрахоўваюцца і ажыццяўляюць рэпрэсіі хвалямі. Калі бачаць, што рэакцыі няма, працягваюць рэпрэсіі далей», — лічыць Сакалоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.02.2023
Все кто выполняет преступные приказы - преступники.
09.02.2023
Так пропаганда работает оказывается, так гляди и сев корею свою построят на таких вот со стокгольским синдромом
23.03.2023
Да, да, вы правы. Поэтому на западе Ассандж-ей почти нет. А те кто есть и пытается бороться с режимом,садиться надолго и никто!!! О нем не вспоминает во властных кругах и не присуждает нобелевку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера