Знайсці
08.02.2023 / 21:29РусŁacБел

Пад сеткамі са столінскай капустай расіянам нелегальна везлі грушы

Супрацоўнікі Рассельгаснагляда, спыніўшы на расійскай дарозе беларускую машыну, выявілі, што ў ёй з Беларусі ў Расію везлі 13 тон груш без дакументаў.

Калі машыну спынілі ў Смаленскай вобласці, то яе кіроўца паказаў фітасанітарны сертыфікат, выдадзены беларускім бокам, згодна з якім у машыне перавозілася 21 тона свежай белакачаннай капусты са Столінскага раёна. Гародніну везлі нібыта ў Санкт-Пецярбург.

Аднак пры аглядзе транспарту супрацоўнікі Рассельгаснагляда выявілі, што насамрэч пад сеткамі з капустай былі схаваныя скрыні з грушамі, і якраз на іх у перавозчыка ніякіх дакументаў не было. 

Груз затрыманы, кіроўцу збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера