Знайсці
07.02.2010 / 17:064РусŁacБел

Вышыванка для вашага Янкі

Дзе знайсці нацыянальныя беларускія ўборы?

Умець вышываць і ткаць даўней мусіла і княгіня, і сялянка. Сёння паспяховая жанчына не лічыць гэта абавязковым. Чытаць‑пісаць навучыліся, камп’ютар асвоілі, кар’еру спланавалі, а на захаванне даўніх умельстваў часу не стае.

Аднак вышыванкі, ручнічкі і фартушкі па‑ранейшаму вабяць дзявочае вока. Можна было б на Дзень святога Валянціна любаму кашулю падарыць, ці ў госці сукенку вышываную адзець, ці на іспыт паяском тканым падперазацца, як абярэгам.

Дзе ўзяць вышыванку? Першы варыянт— зрабіць сваімі рукамі. Знайсці арнамент, які падабаецца, і вучыцца вышываць. Старанна ўкладаць усе добрыя пачуцці і энергетыку ў твор. Такую вышыванку не сорамна будзе ні самой апрануць, ні любаму падарыць, бо яна ад душы.

А калі няма часу і магчымасці? Ці так здарылася, што рукі і іголка з ніткаю сустракаліся ў жыцці так рэдка, што і пазнаёміцца не паспелі?

У Мінску вышыванку можна набыць на прадпрыемстве «Скарбніца» (вул. Кісялёва, 40). Акрамя традыцыйнага народнага ці сцэнічнага касцюма, там можна сабе замовіць сучасную вопратку з нацыянальным арнаментам ці традыцыйную вышыванку для каханага. За 100—120 тысяч вам зробяць касцюмчык вашага памеру з нескладанай вышыўкай. Аднак, чым складанейшая замова, тым даражэйшае будзе адзенне. Супрацоўнікі «Скарбніцы» ездзяць у этнаграфічныя экспедыцыі, працуюць у бібліятэках і архівах. Яны здольныя стварыць адзенне з характэрнымі матывамі пэўнай мясцовасці. Напрыклад, вашай малой радзімы.

Таксама нацыянальныя беларускія ўборы можна знайсці ў крамах «Купалінка» (пр.Незалежнасці, 19), у галерэях «Славутыя майстры» (Камунальная набярэжная, 6Б) і «Славутасць» (вул.Багдановіча, 21, 2‑і паверх) ці ў Рэспубліканскім культурна‑асветніцкім цэнтры (вул.Кастрычніцкая, 5).

Паспрабуйце аднойчы падарыць сябрам не званочак па фэн‑шую «мэйд ін чайна», а вышываначку па‑беларуску. І хай яна будзе на шчасце‑долю.

Настасся Шамрэй

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930