Знайсці
05.05.2010 / 15:25РусŁacБел

Суп з квяцістай капусты

1,25—1,5 кг ялавічыны, соль, морква, 1—2 цыбулі, 1 парэй, 0,5 сельдэрэю, 1 пятрушка, 2—3 качаны квяцістай капусты, 2—3 жаўткі, 2 лыжкі масла, 1 лыжка мукі, 1 французская булка, 0,5 шклянкі вяршкоў.

Квяцістую капусту ачысціць, парэзаць на кавалкі і адварыць у падсоленай вадзе. Некалькі самых прыгожых кавалкаў пакласці ў супніцу, астатнія працерці праз сіта, дадаць муку, падсмажаную з маслам, і усё гэта ўсыпаць у булён, згатаваны з ялавічыны з дадаткам звычайнага набору гародніны (морквы, цыбулі, парэю, сельдэрэю, пятрушкі), размяшаць, закіпяціць і працадзіць. Заправіць булён жаўткамі, моцна ўзбітымі разам з вяршкамі, і падаць з грэнкамі.

Грэнкі з булкі і хлеба

З булкі або хлеба зняць скарынку і парэзаць кубікамі або палоскамі. На патэльню кладуць з лыжку растопленага масла, на масла грэнкі і на некалькі хвілін ставяць у печ. Грэнкі павінны зарумяніцца.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», 1864 г.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера