Знайсці
23.07.2010 / 13:22РусŁacБел

У Магілёве ў 35-градусную спёку ў кватэрах ўключылі батарэі

У доме №16 па вуліцы Маўчанскага ў Магілёве ў 35-градусную спякоту ўключылі ацяпленне. Батарэі грэлі некалькі гадзінаў, а ў кватэрах стала вельмі горача.

Пра гэта распавяла жыхарка дома. Мы набралі выпадковую кватэру, каб праверыць інфармацыю.

Жыхарка: "Ведаеце, дні тры таму на кухні ў мяне былі гарачыя батарэі. Але яны хутка ўсё выправілі".

Энергетыкі ЖЭУ-14, якое абслугоўвае дом, кажуць, што такога быць не магло. Маўляў, перад выпрабаваннямі трубаў ва ўсіх дамах цяпло перакрылі.

Энэргетык: "Усе дамы адглушаныя,бо ў нас з дня на дзень пачнуцца выпрабаванні цеплавых сетак. Калі не ўсталяваныя заглушкі, проста разарве ў дамах батарэі. Зараз усе дамы адглушаныя цалкам "пад нуль", і ацяпленне ўключыць немагчыма".

Жыхары здзіўляюцца: можа, перад пачаткам выпрабаванняў проста не перакрылі адзіны дом?

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера