Знайсці
22.09.2010 / 13:066РусŁacБел

Сапраўдная беларуская кухня: Дасканалы спосаб салення грыбоў

Маладыя баравікі

адразу пасля таго, як іх прынеслі з лесу, ачысціць, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з’явіцца белая пена; тады выняць з рондаля, пакласці на сухі абрус і так трымаць, пакуль цалкам не астынуць. Тады класці баравікі ў слоік слаямі, перасыпаючы добра соллю. Поўны слоік прыціснуць дошчачкай, на дошчачку пакласці камень. Неабавязкова цалкам запоўніць слоік за адзін раз, можна дакладаць па некалькі грыбоў. Галоўнае, каб грыбы былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Рыжыкі марынаваныя на закуску да гарэлкі

Маладыя свежыя рыжыкі выцерці палатном да сухасці. На вышыню пальца наліць у слоік алею, змяшаць чатыры часткі солі і адну частку перцу, пакласці ў алей слой грыбоў, добра пасыпаць соллю і перцам, зноў палажыць рыжыкі і пасыпаць, і так рабіць, пакуль слоік не запоўніцца, прыціскаючы грыбы, каб ляжалі шчыльна. Наверх пакласці гнёт (каменьчык), а як грыбы зляжацца, то дапоўніць зноў да верху, пасля чаго накрыць слоік кавалкам паперы, абвязаць і захоўваць у халодным месцы.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», 1864 г. падрыхта

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930