Знайсці
26.10.2010 / 11:132РусŁacБел

У Бялыніцкім раёне будзе фарэлевая гаспадарка

Мяркуецца, што ў наступным годзе на рацэ Вабіч будуць вырошчваць таварную фарэль. Рыбаводную гаспадарку на 20 тон рыбы ў год будуе ААТ «ПМК-83 Вадбуд» паблізу аўтатрасы «Магілёў-Мінск».

Кошт праекта ацэньваецца ў 8,7 мільярда рублёў, а акупіцца ён, паводле разлікаў, за 5 гадоў.

Для развядзення фарэлі падыходзіць якасць вады ў рацэ. Да таго ж лічыцца, што фарэль — выгадная рыба: на кілаграм камбікорму яна дае кілаграм прыбаўлення ў вазе. Побач з рыбнай гаспадаркай ёсць план пабудаваць агравёску і тэрыторыю для адпачынку. Турыстаў прывабіць сажалка для спартыўнай лоўлі рыбы.

Цяпер падрыхтавана пляцоўка для гаспадаркі і пабудаваны бетонныя басейны для развядзення і адкорму рыбы. Увесну туды збіраюцца запусціць малькоў фарэлі.

Ілона Іванова

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930