Знайсці
03.11.2010 / 13:09РусŁacБел

Сапраўдная беларуская кухня — Сезон карпа

Карп ў піве

1 карп, 50 г масла, 2 цыбуліны, 1–2 кораня пятрушкі, 2 морквы, 1 ч. лыжка мёду, соль, спецыі па смаку, 1–2 шклянкі светлага піва.

Падрыхтаванага карпа нарэзаць сярэднімі кавалкамі. У неглыбокую каструлю, змазаную маслам, пакласці кавалкі рыбы, адвольна нарэзаную гародніну, дадаць спецыі (можна скарыстацца гатовай сумессю вострых прыпраў для рыбы) і разведзены ў вадзе мёд. Усе заліць півам. Давесці сумесь да кіпення і варыць 6–8 хвілін. Затым зменшыць агонь і варыць да гатоўнасці рыбы. Гатовую рыбу пакласці на талерку, гарніраваць адварной гароднінай, упрыгожыць зелянінай. Булён, у якім варылася рыба, працадзіць і падаць як соус.

Карп запечаны

1 карп, 2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі масла, ½ лімона, зеляніна пятрушкі, соль, молаты перац да густу.

Свежую рыбу ачысціць і выпатрашыць за дзень да запякання.

Злёгку пасаліць, пасыпаць перцам, пакрапіць лімонным сокам, пасыпаць дробна нарэзанай цыбуляй. Паставіць у добра разагрэтую духоўку за 30 хвілін да падачы на стол. Падчас запякання перыядычна паліваць рыбу сокам, які утвараецца пры запяканні. Па меры выпарэння вадкасці дадаваць гарачую ваду.

Гатовую рыбу пасыпаць дробна сечанай зелянінай пятрушкі. На гарнір падаць адварную або смажаную бульбу, ліставую салату.

Каб надаць рыбе больш пікантны смак, можна падрыхтаванага апісаным вышэй спосабам карпа нацерці перад запяканнем растоўчаным з соллю часнаком (2–3 долькамі) і пакінуць яго ў халадзільніку на 30 хвілін, а пры запякання ўліць на бляху ½ шклянкі белага сухога віна і 2 ст. лыжкі алею, а таксама дадаць 1 ст. лыжку тамату-пюрэ, лаўровы ліст і некалькі гарошын духмянага перцу.

Карп з хрэнам і яблыкамі

1 карп, 2 ст. лыжкі 3%-га воцату, 1 цыбуліна, пятрушка, сельдэрэй, соль, чорны і чырвоны молаты перац, лаўровы ліст да густу. Для соусу: 130 г хрэну, 1–2 яблыкі, 1/3 шклянкі 3%-га воцату, 1/3 шклянкі рыбнага булёну, цукар па смаку.

Падрыхтаванага і нарэзанага парцыённымі кавалкамі карпа паліць слабым растворам воцату. Пятрушку, сельдэрэй, цыбулю праварыць ў вадзе або булёне з дадаткам перцу і лаўровага ліста. Рыбу заліць працэджаным булёнам і варыць да гатоўнасці.

Для соусу хрэн нацерці на тарцы, злучыць з цёртымі кіслымі яблыкамі, дадаць цукар, воцат і рыбны булён.

Перад падачай паліць соусам рыбу або падаць соус асобна.

НБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера