Знайсці
11.02.2011 / 12:022РусŁacБел

Сапраўдная беларуская кухня: Калдуны з бульбы

1 кг бульбы, 1 цыбуліна, 3 ст. лыжкі мукі, 1 яйка, соль, чорны молаты перац, алей для смажання.

Для начынкі: 250–300 г мяснога фаршу (лепш сумесь свінога і ялавічнага) або 100 г сухіх грыбоў, 2 цыбуліны, 1 морква.

Калдуны з бульбы — гэта дранікі з начынкай.

Бульбу абабраць, цыбулю ачысціць і нацерці іх на дробнай тарцы альбо з дапамогай кухоннага камбайна. Зліць залішнюю ваду, трохі адціснуўшы пры гэтым бульбяную масу. Дадаць соль, яйка і муку, перамяшаць.

Браць лыжкай бульбяную масу, класці яе на руку, у сярэдзіну класці начынку, фармаваць пляскаты піражок і смажыць на патэльні на разагрэтым алеі да гатоўнасці.

Начынка можа быць з мяснога фаршу, прыпраўленага па густу спецыямі, або з адвараных, парэзаных грыбоў, падсмажаных з нарэзанай колцамі цыбуляй і нацёртай на буйной тарцы морквай.

Гатовыя калдуны скласці ў таўстасценны рондаль, перакладаючы падсмажанай на сале або масле цыбуляй, і ненадоўга паставіць у гарачую духоўку.

Падаваць са смятанай.

НБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930