Знайсці
16.03.2011 / 11:442РусŁacБел

Сапраўдная беларуская кухня: Пірог з гусінай печанню

500 г гусінай печані, малако для замочкі печані, , 30 г кіршу (вішнёўкі, вішнёвай гарэлкі), соль, чорны молаты перац.

500 г мукі, 0,25 л малака для цеста, 200 масла, 1 ч. лыжка солі, 80 г цукру, 2 яйкі, 20 г дражджэй, 40 г разынак,

30 г міндальных арэхаў

Напярэдадні печань замачыць у 0,5 л малака, на наступны дзень прамыць у праточнай вадзе. Зняць з печані плеўку, нарэзаць кавалкамі, пакласці ў міску, заліць вішнёвай гарэлкай, пасаліць, паперчыць.

Прыгатаваць цеста для пірага з указаных інгрэдыентаў.

Форму для пірага вышмараваць маслам, на дно пакласці вычышчаныя міндальныя арэхі. Выкласці ў форму палову колькасці тэсту, зверху пакласці кавалачкі гусінай печані і пакрыць астатняй часткай тэсту, паставіць у цёплае месца і даць тэсту падняцца

Выпякаць да гатоўнасці спачатку ў гарачай духоўцы, затым трохі панізіць тэмпературу.

Падаваць халодным.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка»,

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930