Знайсці
05.04.2012 / 08:5181РусŁacБел

Праваслаўная царква перапрашае за фатаграфію гадзінніка Breguet

«Недарэчная памылка фотарэдактара». У Расіі гучаць галасы з заклікам да сыходу патрыярха Кірыла з пасады.

Гадзіннік Breguet за $30 тысяч на руцэ патрыярха Кірыла адбіваецца на стале, за якім ён сядзіць, у выніку «недарэчнай памылкі» фотарэдактуры, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу патрыярха.

«Супрацоўнікамі фотарэдакцыі пры працы з фотаархівам, размешчаным на сайце, была дапушчана недарэчная памылка. Адным з асноўных прынцыпаў нашай працы з’яўляецца прынцыповая адмова ад выкарыстання праграм рэдагавання фатаграфій для змены выгляду малюнкаў», — паведамілі ў прэс-службе, паабяцаўшы, што «вінаватыя будуць строга пакараныя».

У цяперашні час фатаграфія ў зыходнай якасці вернута на сваё месца.

Напярэдадні вечарам блогеры знайшлі на сайце РПЦ фота, дзе на руцэ патрыярха няма гадзінніка, але ён адлюстроўваецца на лакаванай стальніцы.

На мінулым тыдні патрыярх Кірыл у размове з тэлежурналістам Уладзіміру Салаўёву назваў «калажам» зробленыя ў часе пастырскага візіту ва Украіну фатаграфіі, дзе ў патрыярха на левую руку надзетыя Breguet, які называюць яшчэ «гадзіннікам мільярдэраў». Патрыярх казаў, што ў патрыяршым адзенні «немагчыма насіць гадзіннік».

Пры гэтым патрыярх заяўляў, што Breguet за $ 30 тысяч у яго сапраўды ёсць, але ён ляжыць «сярод каробак з падарункамі» патрыярху, а ён яго ніколі не надзяваў. Выглядае, што прадстаяцель РПЦ зманіў.

У Расіі пачалі гучаць галасы з заклікам да сыходу патрыярха з пасады. Яго абвінавачваюць у «сцяжацельстве» і «лжэсведчанні». Нядаўна выявілася, што ў патрыярха Кірыла маецца кватэра коштам 1,5 мільёна даляраў, у якой прапісаная жанчына, якую ён назваў сваёй траюраднай сястрой.

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера