Знайсці
05.04.2012 / 12:4219РусŁacБел

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць прыёмную кампанію-2012

Для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які сёлета святкуе свае 20-я ўгодкі, праводзіць набор студэнтаў на бакалаўрскія праграмы дзённай дзённай і завочнай формаў навучання, а таксама на  магістарскія праграмы. Важна адзначыць, што для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры прадугледжаныя гранты, якія пакрываюць кошт навучання альбо цалкам, альбо часткова, а таксама стыпендыі ў памеры 2000 еўра на год.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, які быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе і аднавіў сваю працу ў Вільні (Літва) ў 2005 г. На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі, якія атрымліваюць якасную сучасную гуманітарную адукацыю па найбольш запатрабаваных на еўрапейскім рынку працы спецыяльнасцях.

Дыплом ЕГУ — гэта дыплом еўрапейскага ўзору, які прызнаецца ўва ўсіх краінах Еўрасаюза і краінах Паўночнай Амерыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930