Найти
29.10.2014 / 15:39РусŁacБел

Флешмоб: продекламируй на камеру любимые произведения и передай эстафету друзьям

Платформа «Litara-A», што папулярызуе беларускую літаратуру праз відэаролікі, вырашыла кінуць выклік карыстальнікам сацыяльных сетак. Стваральнікі платформы просяць людзей дэкламаваць на камеру любімыя творы і перадаваць эстафету тром сваім сябрам. Такім чынам ініцыятары флэшмобу спадзяюцца змяніць свет да лепшага і абудзіць у людзях пачуццё прыўкраснага.

«Цяпер у цэлым свеце чытаць кнігі — класіку ці нават мадэрновую літаратуру — стала непапулярна, — кажа стваральнік «Litara-A» Дзяніс Бурко. — Мэта нашай акцыі — прыцягнуць увагу да прыгожага слова, падкрэсліць, што літаратура і стылёвая, і актуальная, і надзённая».

Флэшмоб, паводле арганізатараў, распачынаецца адразу ў некалькіх краінах, дзе людзі будуць чытаць вершы на сваіх мовах. Такім чынам стваральнікі платформы хочуць нагадаць, што нашая мова такая ж прыгожая і вартая, як мова італьянская, польская, або расійская.

«Мы робім выклік кожнаму чалавеку, кожнай арганізацыі без выключэння, не звяртаючы ўвагі на іх прынцыпы і перакананні, каб яны прачыталі любімы твор (верш або ўрывак з прозы ці эсэ) на відэа і выклалі яго на сваіх парталах, старонках у сацыяльных сетках. Чалавек, або арганізацыя, які(я) удзельнічае ў нашай акцыі, мусіць сказаць на камеру, што ён прымае выклік ад платформы Litara-A», — тлумачыць правілы Дзяніс Бурко.

«Ідэя нашай платформы заключаецца ў «паэзіі чыстай красы». Мы верым у тое, што паэзія і проза могуць спыняць бомбы і яднаць людзей. Слова — гэта самая моцная зброя, якой валодае чалавецтва; мы накіроўваем гэтую зброю на еднасць і дыялог», — дадае ён.

Пакуль флэшмоб распачынаецца ў суполках платформы ў Фэйсбуку і ЎКантакце.

Инф. budzma.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера