О чем писала «НН» 100 и 10 лет тому назад: «Обыск у Антона Луцкевича»
1 лістапада ў вядомага беларускага дзеяча Антона Луцкевіча па загадзе ІІ аддзелу арміі «Сярэдняй Літвы» зроблены ў кватэры вобыск. Узятыя розныя рукапісы, брашуры і г.д. Пасля напісання пратаколу грамадзяніну Луцкевічу было заяўлена, што ён арыштаваны, і яго пад канвоем адправілі ў ІІ аддзел, дзе пратрымалі ўвесь дзень. Толькі позна ўвечары яго выпусцілі на волю, абязаўшы падпіскай не выязджаць з Вільні і на кожын вызаў явіцца ў дэфензіву.
«НН». №3. 1920.
Дух свежай падземкі. Адкрытыя станцыі метро «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка». Наземны рух перакрыты. Цягнікі ідуць толькі да «Пушкінскай». Зачыненыя ўваходныя дзверы з вуліцы на новыя станцыі, людзі не могуць карыстацца нават падземнымі пераходамі. На платформе метро «Каменная Горка» чакаюць Аляксандра Лукашэнку.
«НН». №42. 2005.





