О чем писала «НН» 100 и 10 лет тому назад: «Еще раз о том, как делят Беларусь»
Яшчэ раз аб дзяльбе Беларусі. Дзякуючы вайне Масквы з Варшавай, наша зямля пабілася на тры кавалі. «Сярэдняя Літва» з сталіцай Вільняй, на каторую цягне руку этнаграфічная Літва. Гарадзеншчына і часць Міншчыны без усялякага вялікага цэнтру, апроч Горадні, — гэта маець адысці да Польшчы. Мінск, Віцебск, Смаленск, Магілёў сядзяць у лапах расійскіх камісараў. Усе гэтыя часці захопленыя вайной, каторая іх канчаець руйнаваць.
«НН». №4. 1920.
«НН»: новая старонка. «Нашу Ніву» не ўключылі ў падпісны каталог. Мы даведаліся пра гэта ад чытачоў, якія спрабавалі падпісацца на газету. Праверылі: сапраўды няма. Пры гэтым ніякіх паведамленняў ад «Белпошты» рэдакцыя не атрымлівала. «НН» пачне па-іншаму выдавацца і распаўсюджвацца. А наш галоўны пратэст — беларуская мова. Мовы не забароніш. Мовы не заглушыш.
«НН». №43. 2005.





