Найти
20.05.2016 / 14:242РусŁacБел

4—5 июня — экскурсия в Литву «Иван Луцкевич и нашанивская пора»

Маршрут: Мінск – Шаўлі (+гара Крыжоў) – Панявежыс – Вільня (+ могілкі Роса) – Мінск

У 2016 годдзе ўшаноўвацца дзве важныя даты: 110 годдзе з выхаду «Нашай Нівы» і 135-годдзе з дня нараджэння заснавальніка газеты, ідэйнага кіраўніка Беларускага адраджэння Івана Луцкевіча. Гэтыя падзеі паўплывалі на ўсю далейшую беларускую гісторыю. Можна пераканаўча сцвярджаць, Іван Луцкевіч на дзесяткі гадоў прыспешыў беларускае адраджэнне і заклаў асновы Беларускай Дзяржаўнасці.

З гэтых нагодаў запрашаем далучыцца да вандроўкі ў Вільню «Іван Луцкевіч і Нашаніўская пара», якая адбудзецца 4-5 чэрвеня.

Падчас вандроўкі мы наведаем Шаўлі, дзе нарадзіліся браты Іван і Антон Луцкевічы, убачым вядомую Гару крыжоў.

Не прамінем праехаць праз Панявежыс, дзе ў мясцовай настаўніцкай семінарыі вучыліся многія беларусы (у тым ліку, Сцяпан Некрашэвіч, Янка Маўр, Юрка Лістапад). І, вядома, завітаем у гасцінную Вільню, велічную сталіцу ВКЛ, цэнтр беларускага руху пач. ХХ ст.

У Вільні мы пройдземся адрасамі «Нашай Нівы», убачым хараство сярэднявечных храмаў і вуліцаў.

А затым возьмем ўдзел у святочнай вечарыне, якую ў гонар слаўных юбілеяў зладзяць Таварыства беларускай культуры ў Літве і Віленскі беларускі музей Івана Луцкевіча. У межах вечарыны адбудзецца музычны выступ вядомага барда і журналіста Змітра Бартосіка.

Спецыяльна для нашых вандроўнікаў студэнты віленскага ЕГУ абяцалі зладзіць квэст па беларускіх мясцінах Вільні.

А пры канцы вандроўкі мы наведаем знакаміты віленскі некропаль — могілкі Роса, дзе пахаваны Іван Луцкевіч і многія іншыя дзеячы.

Вядоўца і ідэйны натхняльнік вандроўкі - гісторык і экскурсавод Павал Каралёў. 

Каб далучыцца да вандроўкі, трэба мець візу.

Запіс, дадатковая інфармацыя і больш падрабязныя ўмовы вандроўкі — праз е-мэйл [email protected], а таксама па мабільных тэлефонах: 8-025-54584308-029-1342804 (Валерыя).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
январьфевральмарт
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829