Найти
02.01.2020 / 13:094РусŁacБел

2 февраля — музыкальная сказка «Як літара Ў Каляды ўратавала»

Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а). Пачатак а 15.00.

2 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы пабачаць новую серыю казкі пра незвычайныя прыгоды літару Ў нескладовае і яе сяброў.

Дзеці Яська і Янінка губляюцца ў чароўным бары, куды яны выправіліся, каб перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі — і ўратаваць Каляды.

Рэй будзе весці разумная дзяўчынка Янінка, а дапамогуць ёй у гэтым, вядома ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і Ярыла-сонца.

Казкі пра літару Ў і яе сяброў стварае музыка і прадусар Раман Арлоў. Беларускамоўныя пастаноўкі ўжо тры гады з поспехам ідуць у Мінску. Выязджаў спектакль таксама ў Гродна і Ашмяны.

Квіткі каштуюць ад 9 да 18 рублёў. Іх можна набыць анлайн і ў касе Маладзёжнага тэатра эстрады.

Дзецям да трох год — уваход бясплатны.

Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў!

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
январьфевральмарт
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829