Найти
22.11.2022
Представляю американца, немца, поляка (и так далее), которые бы прятали свои национальные символы. Не, не могу представить
0
Кажан/ответить/
22.11.2022
Шаноўная рэдакцыя! Я вельмі прашу панства, калі тое мажліва не пісаць б-ч-б сьцягі, толькі поўнасьцю: Бела-Чырвона-Белы. Спадзяюся, што з гэтага нейкіх істотных складанасцяў ня будзе, а да сымболікі нашае Краіны будзе належная пашана. Дзякуй.
5
No comment/ответить/
22.11.2022
Сцяг у сарціры... ды лепш бы гэтую ганьбу не чуць, гэта сорам пра які лепш было прамаўчаць! Бог не фраер, таму і прайгралі вайну! Фартуна такім не ўсміхнецца.
0
Грышка /ответить/
22.11.2022
Слава ўсім сапраўдным патрыётам, якія шануюць і берагуць сымбалі свабодалюбівае, цывілізаванае, гуманнае Беларусі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня»!
0
Шэры кот/ответить/
22.11.2022
Нашто вывозіць сцягі з краіны?? За мяжой можна купіць без праблем, а ў краіне хай бы былі. Я дарэчы, калі папаў у рувд, схаваў налепкі з пагоняй. Потым, калі даведаўся, што адпускаюць да суда, пабег забіраць налепкі назад))
0
Марфа/ответить/
22.11.2022
А Вы не дапускаеце,што гэты сцяг частка цябе і ён табе родны і блізкі.І чужой краіне ён табе будзе напамінам аб падзеях 20 года.
5
Valadzimir/ответить/
22.11.2022
Грышка "Пагоня" - герб ВКЛ, нацыянальны сімвал літвінаў. Белоруссы - не літвіны, і да ВКЛ не маюць ніякага дачыненьня, акрамя тэрыторыі.
1
Грышка /ответить/
23.11.2022
Valadzimir,З павагаю, вы памыляецеся. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнаю дзяржавай, якой кіравалі разам балты (продкі сучасных літоўцаў) і ўсходнія славяне (продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў). Ейная дзяржаўная і культурная мова была ўсходнеславянскай, а не балцкаю. Біблія Скарыны і Літоўскі Статут былі напісаны на гэтай старабеларускай мове. Маскавіты (продкі сучасных расейцаў) не зразумелі той усходнеславянскае мовы і назвалі яе «литовский язык» (а Біблію Скарыны спалілі як «чужую» і «незразумелую»). Спачатку «літвін» быў грамадзянзкаю назваю грамадзян Вялікага Княства Літоўскага. Пазьней гэта стала этнічнаю назваю нашых беларускіх продкаў. Нават сёньня ўкраінцы называюць беларускамоўных Чарнігаўшчыны «литвинами», а беларускамоўных паўночнага Падляшша ў Польшчы называюцца «ліцьвінамі». «Літва» была геаграфічнаю назваю сучаснае заходняй і цэнтральнае Беларусі. Толькі ўсходняя Беларусь насіла назву «Белая Русь». Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, імперская Расія ігнаравала новыя тэрыторыі і залічыла беларускую мову «мясцовым польскім дыялектам». Пасьля Паўстаньня 1863-1864 гадоў расейская імперыя залічыла беларускую мову як «русская речь», перайменавала літвінаў у «беларусаў», скасавала старабеларускамоўную Літоўскі Статут і ўніяцкую царкву, каб пазбавіць край самабытнасьці й самасвядомасьці, перашкодзіць сепаратызму, й «даказаць расейскі характар» краю. Імперская расейская і савецкая прапаганда робіць выгляд, што беларуская гісторыя пачалася з расейскі-савецкі час, але наша гісторыя, культура й ідэнтычнасьць нашмат старэйшыя за гэта. Дзякуй Богу, «Пагоня» ёсьць частка нашае годнае беларускае спадчыны. Паважайма яе.
0
фэйспалм/ответить/
23.11.2022
У мяне ў туалеце сцяг ссср, як лічаце чаму???
0
Valadzimir/ответить/
24.11.2022
Грышка , дзякуй за тлумачэньні, але гэткі "лікбез" мною ўжо даўно пройдзены. І на сёняшні дзень памылковасьць і хлуслівасьць шэрагу трактовак і "фактаў" выкладзенай Вамі "гісторыі", якую раней я таксама лічыў сапраўднай, зараз для мяне відавочныя.  Найперш - фальсіфікатарская тэорыя пра міфічных "балтов" літовцев, якія нібыта стварылі ВКЛ. Таму паўтару: "Пагоня" - гэта не "беларуская", а літоўская спадчына, а "беларуская" гісторыя пачалася ў сярэдзіне 19 стагоддзя.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера