© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
Высокі ўзровень сацыяльнай абароны працоўных праз дэмакратычнае абіранне ўлады і інсаванне моцных прафсаюзаў (ня блытаць з ФПБ!) перашкаджае бізнэсу рабіць поспех за кошт фізычнай пераэксплуатацыі нізкакваліфікаваных працоўных. Таму дзяржава робіць стаўку на стварэнне канкурэнтных пераваг ў выглядзе высокага ўзроўню кваліфікацыі грамадзян праз дасяжнасць сучаснай адукацыі для максімальнай колькасці грамадзян, а бізнэс - на тэхналогічнае лідарства і аўтаматызацыю. Абарона дзяржавай права прыватнай ўласнасці дазваляе прыцягваць танныя інвестыцыі ў цікавыя праекты. Высокі ўзровень ўласнай свабоды дэмакратычнай дзяржавы стымулюе людзей да крэатыўнасці. Шчыльная адваротная сувязь між дзяржавай і грамадствам праз электаральную залежнасць дазваляе карэктаваць памылкі дзяржаўнага кіравання, у т.л. і праз дэмакратычную змену ўлады на выбарах. Прыход да ўлады папулістаў магчымы, але ва ўмовах моцных дэмакратычных інстытутаў яны няздольныя трымацца ва ўладзе доўгатэрмінова.
Сакрэт паспяховага бізнэсу ў недэмакратычнай краіне:
1.Магчымасць красці і ўжываць тэхналогіі. Нярэдка праз адкаты карумпаванай недэмакратычнай ўладзе, якая прынамсі не перашкаджае гэтаму.
2.Магчымасць пераэксплуатацыі на фізычна цяжкай працы праз нізкі ўзровень сацыяльнай абароны працоўных і адсутнасць незалежных прафсаюзаў. Ва ўмовах адсутнасці электральнай залежнасці з боку насельніцтва і скасаваных дэмакратычных і грамадскіх інстытутаў ўзурпатарская ўлада бачыць пагрозу выключна ў моцным сацыяльным выбуху, таму яе цікавіць выкананне толькі прымітыўных стандартаў з нізу піраміды Маслоў.
Але па меры павялічэння тэхналагічнага адставання недэмакратычных краін ад дэмакратычных ўплыў наяўнасці некваліфікаванай і сацыяльна неабароненай працоўнай сілы як інструмента канкурэнтнай перавагі будзе няспынна зніжацца.