Найти
15
John Smith/ответить/
06.11.2023
Хлопцы, дзеўкі, не спадзявайцеся на гэтых дзеячоў. Яны ўсе аднолькавыя. Яны ніколі не дамовяцца. Кожны бачыць сябе правадыром або хаця б правадырчыкам.
24
барадзед/ответить/
06.11.2023
калі полк выкладзе чарговы відос з асабістымі прэтэнзіямі да Шабуцкага, як яны заўсёды робяць у адказ на крытыку - гэтую старонку нашай гісторыі можна зачыняць
28
Віталь /ответить/
06.11.2023
Як толькі прыйшла пара рэальна ваяваць на фронце - былы мент зліўся. Чакана.
24
Мне паплакаць?/ответить/
06.11.2023
Шаноўны сп. Шабуцкі, Вы былі ў складзе ВСУ толькі за тое што на момант уварваньня ва Ўкраіну былі грамадзянінам Беларусі і на момант уварваньня знаходзіліся натэрыторыі зь яко была зьдзейсьнена агрэсія. Аддавалі вайсковы абавязак ні боль ні меньш. Прыплетаць беларусаў і беларускую палітыку Вы маеце роўна столькі ж права як і Караеў. Вы працавалі ў ворганах палітычнага трора і слухаць Вас - сябе не паважаць
19
Ясненька /ответить/
06.11.2023
Мне адразу было зразумела, што мент Шабуцкі - пустышка і ваяваць не збіраецца. Языком балтаць ён добра ўмее, але для таго, каб ваяваць трэба мець іншыя якасці. Якіх у Шабуцкага не аказалася.
12
Хмм/ответить/
06.11.2023
Першы крок — гэта правядзенне выбараў камандзіра ПКК/// Залужны і Буданаў у курсе, што Шабуцкі хоча ў вайсковай адзінцы ЗСУ "выбары" праводзіць?
20
Андрусь/ответить/
06.11.2023
Хмм, ПКК - гэта не вайсковая адзінка УСУ. Пра гэта ўжо шматкроць казала само кіраўніцтва палка. ПКК - гэта выключна палітычная структура і ўсе ягоныя камандзіры ў УСУ маюць званні салдатаў ці стральцоў. 
20
Янка/ответить/
06.11.2023
Хмм, сапраўды, Буданаў альбо Залужны могуць гэтага ня ведаць. Але тады ўзнікае пытанне, ад імя каго робіць свае заявы спадар Кабанчук - ад імя байцоў ПКК альбо ад імя ГУР Украіны?
5
Казік/ответить/
07.11.2023
Хмм, блытаеш круглае і зялёнае. Фармальнае падпарадкаванне ЗСУ не адмяняе патрэбы мець лідара. Ці Буданаў з Залужным будуць ад імя палка працаваць з Ціханоўскай?
4
Факты /ответить/
06.11.2023
Андрусь, у Вікіпедыі напісана іншае.
11
Хмм/ответить/
06.11.2023
Другая — нязгода з кадравай палітыкай палка/// Пра каго Шабуцкі гаворыць? Няхай назаве прозвішча "кіраўніка прэс-службы". Хто гэта? Гэта той, хто сышоўшы з ПКК зламаў палку сайт і бот? Ці той, хто сышоўшы з ПКК стварыў канал брахні на чальцоў палка пад назвай "Штабныя крысы"? І лье бруд на ПКК і намагаецца разваліць яго знутры? Пра каго кажа Шабуцкі?
22
ололо/ответить/
06.11.2023
Хмм, у вас з логікай так сабе. Штабныя крысы даўно створаныя, а Шабуцкі, здаецца, кажа пра некага зволенага зараз. Не сходзіцца па часе. Гэта першае.
Па-другое, на штабік і ліць бруд не трэба, яны самі добра з гэтым пораюцца - ужо многія ў курсе пра вялікіх ваяроў і інш. Да тых хто ваюе ў ПКК прэтэнзій ні ў кога няма. А вось да Ваніша і г.д. - вядома, ёсць, і мне вельмі дзіўна, што іх яшчэ не пагналі, бо гэта пляма на ўсіх беларускіх добраахвотніках.
Калі вы дагэтуль ў ружовых акулярах, дык раю напісаць каму з іншых падраздзяленняў ды пацікавіцца як справы і што яны думаюць пра Ваніша, Кіта ды інш.
4
Факты/ответить/
06.11.2023
ололо, канал па дыскрэдытацыі ПКК "штабныя крысы", у якім шмат фэйкаў, створаны 10.04.2023. Першае відэа з Шабуцкім у вучэбцы ПКК - выйшла 18.02.2023. Пра каго кажа Шабуцкі як "кіраўніка прэс-службы" - невядома. Прозвішча і дату звальнення ён не назваў.
3
Хмм/ответить/
06.11.2023
ололо, дык Шабуцкі гэта ж і ёсць штабік. Ён жа не ваяваў, адразу ў штаб палез.
15
Хмм/ответить/
06.11.2023
Трэцяя рэформа — гэта аб'яднанне з кабінетам Ціханоўскай/// Кабінет ніколі такой ідэі не выказваў. І на міжнародных сустрэчах ніколі не спрыяе палку Каліноўскага. Навошта палку аб'ядноўвацца з Ціханоўскай? Хіба яна гатовая пайсці ў полк, працаваць на медэваке? Ці Вячоркі-Лябедзькі-Дабравольскія-Кавалеўскія?
23
Сымон/ответить/
06.11.2023
Хмм, а як вы бачыце вызваленне Беларусі? Ці гэта адбудзецца ад працы СЦ на медэваке? Альбо гэта адбудзецца ад масавай падтрымкі беларусамі адносна нешматлікага ПКК? І менавіта хто здольны гэтую падтрымку забяспечыць - Вусаў альбо Шчыгельскі?
1
Хмм/ответить/
06.11.2023
Сымон, у Ціханоўскай дакладна няма плана па вызваленні Беларусі. Лябедзька з офіса Ціханоўскай канстытуцыі піша, а не планы вызвалення.
21
Сымон/ответить/
06.11.2023
Хмм, а хтоcці мае такі план? Мо нехта меў план Еўрамайдана? Калі такі план ўзнікне, але будзе выглядаць хоць трохі рэалістычна і няхай ён будзе абвешчаны нават апошнім маргіналам - вакол яго і пачнецца даўгачаканае аб'яднанне.

А на конт Лябедзькі я цалкам згодны - ён залез у багну са сваёй складанай канстытуцыяй замест таго, каб хутка дапрацаваць часовы варыянт на базе К1994 (што дарэчы прапанаваў Бабарыка яшчэ летам 2020) і пачаць прасоўваць яго. У выніку дэмакратычныя сілы к моманту "рэферэндума"-2022 ня мелі нічога для супрацьпастаўлення лукашэнкаўскай канстытуцыйнай абаракадабры з яе хуралам і елбасой.

Я не лічу К1994 ідэяльнай, але не яна прывяла да ўзурпацыі ўлады лукой, а менавіта няздольнасць Захаранкі, Статкевіча і Барадача арганізаваць і супрацьпаставіць нават мінімальную ўзброеную сілу дубаломам лукі, калі тыя упершыню ўварваліся ў залу паседжанняў ВС у 1995 годзе і пачалі тэрарызаваць дэпутатаў і калі Ганчара выкінулі з ягонага кабінета ў 1996.
16
EMIL /ответить/
06.11.2023
"блогер и бывший милиционер"... Общеизвестно, что бывших милиционеров не бывает!
22
Андрусь/ответить/
06.11.2023
EMIL , скажыце гэта лідару АГП Мікалаю Казлову, які зараз пакутуе за кратамі. Дарэчы, забіты эскадронамі смерці Юры Захаранка да зняцця Лукашэнкай быў міністрам унутраных спраў.
3
Тыква/ответить/
07.11.2023
Ну панятная справа, зубы бясплатна палекаваў, папіярыўся на камэру, больш у палку Шабуцкаму німа чаго рабіць.
1
Казік/ответить/
07.11.2023
Андрусь, цікава было б пачытаць абгрунтаванне тых, хто цябе дызлайкае
29
Дзякуй, што жывы!/ответить/
06.11.2023
Сп. Шабуцкі, ваш YouTube канал ды ролікі, якія вы рабілі на актуальныя тэмы глядзелі па 100 тысячаў і больш людзей. Карысьці значна болей можна прынесьці, калі працягнуць гэту справу замест таго, каб ваяваць ці працаваць у палку. Вяртайцеся да таго, што лепш робіце й што людзям ад вас больш патрэбна!
10
сэм/ответить/
06.11.2023
Гарадскі раздалбай Шабуцкі з'ездзіў на вайну. Пасядзеў у штабе і ногі ў рукі адтуль. Правільна. На чужой тэрторыі і пад чужымі спецлужбамі нічога не будзе для Беларусі.
4
беня/ответить/
06.11.2023
шляпа в виде военного корабля - свежий креатив для плана Багратион.
2
Юзік/ответить/
06.11.2023
[Рэд. выдалена]
6
Тыква/ответить/
07.11.2023
Яшчэ адзін мамкін спэцназавец, ен прыйшоў у ПКК каб зубы бесплатна палекаваць і атрымаць іншыя бенефіты. Ен нідзе не ваяваў а проста як заўсёды хайпаваў і казкі на камэру расказваў.
6
Пятрусь/ответить/
07.11.2023
На фоонт хотели отправить вот и слился этот мастер разговорного жанра.. Менты бывшими не бывают))))
0
Valacuha/ответить/
07.11.2023
Пятрусь, у розных апазіцыйных структурах і ў праваабаронцах, кшталту той жа Вясны шмат быўшых міліцыянераў. Толькі яны занятыя справай, а Пятрусі занятыя не вельмі разумнымі каментарамі
2
Змм/ответить/
07.11.2023
Трэцяя — нязгода з палітыкай штаба. Памылкай ён лічыць, да прыкладу, тое, што штаб ПКК не наладзіў працу з большасцю апазіцыйных сілаў. Па меркаванні Шабуцкага, Беларусь ніколі не вызваліць, калі беларусы не аб'яднаюцца.// Маніпуляцыя. У 2020м на пратэстах беларусы цудоўна аб'ядналіся. Без усялякіх лідараў апазіцыі (так званыя "лідары" збеглі за мяжу і ў пратэстах не ўдзельнічалі, акрамя Калеснікавай, якая бегала перад шэрагам АМАПа і крычала ім "Ребята, мы с вамі, мы вас спасём", а народ заклікала адысці ад палацу Лукашэнкі і ісці мірна гуляць па горадзе, "не нарушая закон". Такога дзеяча апазіцыі я асабіста ўвогуле не лічу лідарам пратэсту, бо яна паспрыяла таму, каб пратэст быў зліты.) Я думаю, што беларусы маментальна аб'яднаюцца, калі пачнецца новая хваля пратэстаў і падтрымаюць хлопцаў з баявым досведам, якія дапамогуць народу скінуць рэжым. Дзе ў гэты час будзе большасць "апазіцыйных сілаў"? Я думаю, што ўсе яны будуць сядзець за мяжой і сачыць па інтэрнэту, што адбываецца. Таму ў выказванні Шабуцкага я бачу маніпуляцыю. Аб'яднацца з "апазіцыйнымі сіламі" і "беларусы аб'яднаюцца" гэта розныя рэчы. У народа няма праблем аб'яднацца з ПКК: народ мае тыя ж самыя мэты, што і ПКК: вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расейскай акупацыі.
7
Змагар/ответить/
07.11.2023
У хахлоў аніколі не было, няма і не будзе парадку, і ваяваць у складзе іхняга, так бы мовіць, войска - паддавацца раскладальнаму ўплыву! Ня будзе з гэтага аніякага плёну!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера